Ардэны
Выгляд
Ардэны | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Батранж | |
Вышыня | 694 н. у. м. |
Памеры | |
Даўжыня |
|
Шырыня | 362 км |
Плошча |
|
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Бэльгія. Францыя, Люксэмбург |
Кантынэнт | Эўразія |
Краіны | Бэльгія, Францыя, Люксэмбург |
Горная сыстэма | Райнскія Сланцавыя горы[d] |
Ардэны | |
Ардэны — узвышша, заходні працяг Райнскіх Сланцавых гор на поўдні Бэльгіі, часткова ў Францыі і Люксэмбургу.
Працягласьць 160 км, вышыня каля 400 м, найбольшая — 694 м (г. Батранж).
Плятападобная паверхня, расчлянёная на асобныя масівы глыбокімі далінамі рэк сыстэмы Мааса.
Складзены з крышталічных і гліністых сланцаў, пясчанікаў і вапнякоў.
Радовішчы каменнага вугалю, жалезнай руды, мінэральныя крыніцы. Клімат умераны марскі. Шмат тарфяных балот. Букавыя і дубова-бярозавыя лясы, пасадкі елкі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]