Апэнінскі паўвостраў
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Апэні́нскі паўвостраў (па-італьянску: Penisola italiana ці Penisola appenninica) — паўвостраў ў Паўднёвай Эўропе, вакол якога знаходзіцца наступныя моры Міжземнага мора: Лігурыйскае, Тырэнскае, Іянічнае і Адрыятычнае.
Паверхня Апэнінскага паўвострава складае каля 150 тыс. км². Паўвостраў выцягнуты з поўначы на поўдзень на даўжыню каля 1100 км, у той час як яе шырыня складае ад 130 да 300 км. Лінія ўзьбярэжжа слаба парэзаная, толькі на поўдні дзеліцца на меншыя паўастравы: Салентынскі, Калябрыйскі й Гаргана.
Паверхня паўвострава ўзвышана-гарыстая з галоўным Апэнінскім хрэбтом. Акрамя гэтага існуюць невялікія ўзьбярэжныя нізіны, і толькі на поўначы знаходзіцца вялікая Паданская нізіна. Палітычна, Апэнінскі паўвостраў практычна поўнасьцю належыць Італіі, невялікую плошчу займаюць Сан-Марына і Ватыкан.
З-за асаблівасьцяў свайго выгляду, Апэнінскі паўвостраў часта называюць «Італьянскім ботам».