Перайсьці да зьместу

Анкона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анкона
Дата заснаваньня: 387 да н. э.
Краіна: Італія
Кіраўнік: Даніеле Сыльвэцьці[d]
Плошча:
Вышыня: 16 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 071
Паштовы індэкс: 60100, 60121–60131
Нумарны знак: AN
Геаграфічныя каардынаты: 43°37′0″ пн. ш. 13°31′0″ у. д. / 43.61667° пн. ш. 13.51667° у. д. / 43.61667; 13.51667Каардынаты: 43°37′0″ пн. ш. 13°31′0″ у. д. / 43.61667° пн. ш. 13.51667° у. д. / 43.61667; 13.51667
Анкона на мапе Італіі
Анкона
Анкона
Анкона
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.comuneancona.it

Анкона (па-італьянску: Ancona) — горад у Італіі ды цэнтар рэгіёну Марке, а таксама адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Анкона зважаецца адным з галоўных партоў на Адрыятычным моры, асабліва ў галіне пасажырскіх перавозак.

Рэгіён Анконы быў населены піцэнам з VI стагодзьдзя да н. э. Вядома, што блізу 387 году да н. э. Анкона была заселеная грэцкімі пасяленцамі з Сыракузы. Назва Анкона паходзіць ад грэцкага слова Анкон, што перакладаецца як «локаць». Гэта было абумоўлена тым, што гавань на ўсход ад гораду першапачаткова была абаронена толькі мысам з поўначы ў форме локця. Грэцкія купцы заснавалі тут мануфактуру вырабу тырыйскага пурпуру. У рымскія часы места захавала права на біцьцё манэтаў. Шырока выкарыстоўвалася грэцкая мова[3].

Гандлёвыя шляхі Анконскай рэспублікі.

Невядома калі Анкона стала рымскім горадам, але ён дакладна быў акупаваны ў Ілірыйскую вайну ў 178 годзе да н. э. Юліюс Цэзар завалодаў ім адразу пасьля таго, як перакрочыў Рубікон. Гавань места мела вялікую значнасьць у часы імпэрыі, як найбліжэйшая да Далмацыі. Яна была пашыраная Траянам, які пабудаваў паўночную набярэжную, дзякуючы працы свайго архітэктара Апалядора з Дамаску. Там жа была ўсталяваная мармуровая трыюмфальная арка, вядомая як Траянавая арка. Яна была ўзьведзеная ў гонар імпэратара ў 115 годзе сэнатам і рымскім народам[3]. Пасьля 1000 году Анкона станавілася ўсё больш незалежнай, у канчатковым выніку ператварыўшыся ў важную марскую рэспубліку[4]. З прычыны таго, што ў рэгіёне Адрыятычнага мора пашыралася таксама Вэнэцыянская рэспубліка, Анкона часта варагавала зь ёй. Анконская рэспубліка была ўладкаваная як алігархічная рэспубліка, якая кіравалася шасьцю старэйшынамі, абранымі трыма тэрцьерамі, якія кіравалі трыма асобнымі раёнамі гораду. Краіна мела ўласную манэту, агонтана, і шэраг законаў. Анкона звычайна была ў зьвязе з Дуброўніцкай рэспублікай і Бізантыйскай імпэрыяй.

У 1137, 1167 і 1174 гадах дзяржава была дастаткова моцнай, каб адбіць напады з боку Сьвятой Рымскай імпэрыі. Анконскія караблі бралі ўдзел ў крыжовых паходах. У барацьбе паміж папамі і імпэратарамі Сьвятой Рымскай імпэрыі, якая мела месца ў Італію з XII стагодзьдзя, Анкона выступала на баку гвэльфаў, то бок папаў. У адрозьненьне ад іншых гарадоў паўночнай Італіі, Анкона гэтак і ня стала сыньёрыяй. Адзіным выключэньнем быў час кіраваньня роду Малятэсты, які запанаваў горадам у 1348 годзе, скарыстаўшыся пошасьцю чумы і пажарам, які зьнішчыў многія важныя гарадзкія будынкі. Малятэста былі выгнаныя ў 1383 годзе. У 1532 годзе Анкона канчаткова страціла незалежнасьць і стала часткай Папскай дзяржавы, калі рымскім біскупам быў папа Клімэнт VII. Сымбалем новай папскай улады стала вялізная Цытадэль.

Анконскі лязарэт.

Поруч з Рымам і Авіньёнам, які месьціцца на поўдні Францыі, Анкона была адным з трох гарадоў Папскай дзяржавы, у якіх габрэям было дазволена заставацца пасьля 1569 году. У 1733 годзе папа Клімэнт XII пашырыў набярэжную, тут была ўсталяваная імітацыя аркі Траяна. З паўднёвага боку гавані быў пабудаваны лязарэт. Галоўным архітэктарам быў Люіджы Ванвітэльлі. Паўднёвая набярэжная была пабудавана ў 1880 годзе, а гавань была абаронена фортамі на ўзвышшах. У 1797 годзе быў на час захоплены французамі.

Анкона ўвайшла ў склад Каралеўства Італіі, калі папскі вайскавод Крыстоф Леон Люі Жушо дэ Лямарысьер капітуляваў у Анконе 29 верасня 1860 года, праз адзінаццаць дзён пасьля паразы пры Кастэльфідарда[3]. У 1915 годзе, пасьля ўступленьня Італіі ў Першую сусьветную вайну, дывізія браняносцаў аўстра-вугорская флёту бамбавала горад, пашкодзіўшы збудаваньні і забіўшы некалькі дзесяткаў чалавек[5]. Анкона была адным з найважнейшых італьянскіх партоў за часам вайны. За часам Другой сусьветнай вайны горад быў захоплены 2-м Польскі корпусам, у якім таксама служылі беларусы.

  1. ^ Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011ISTAT.
  2. ^ https://demo.istat.it/?l=it
  3. ^ а б в Chisholm, Hugh, ed. (1911). «Ancona». Encyclopædia Britannica. Vol. 1 (11th ed.). Cambridge University Press.— С. 951—952.
  4. ^ «The International Geographic Encyclopedia and Atlas, Ancona». Springer. 1979. — С. 27. — ISBN 9781349050024.
  5. ^ Hore, Peter (2006). «The Ironclads». London, Southwater Publishing. — ISBN 978-1-84476-299-6.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]