Перайсьці да зьместу

Андрэ Жыд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэ Жыд
франц. Paul Guillaume André Gide
Андрэ Жыд, 1920 г.
Андрэ Жыд, 1920 г.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 22 лістапада 1869
Парыж, Францыя
Памёр 19 лютага 1951 (81 год)
тамсама
Пахаваны
Бацькі Поль Жыд[d]
Жульета Жыд[d]
Сужэнец Мадлен Жыд[d]
Дзеці Катрын Жыд[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці раманіст, эсэіст
Жанр проза і тэатар[d]
Мова француская мова[2]
Прэміі Нобэлеўская прэмія (1947)
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Поль Гіём Андрэ́ Жыд (франц. Paul Guillaume André Gide; 22 лістапада 1869, Парыж — 19 лютага 1951, там сама) — францускі раманіст, эсэіст, прадстаўнік мадэрнізму, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1947). Быў таксама заснавальнікам літаратурнага часопісу Nouvelle Revue Française і адным з заснавальнікаў знакамітага парыскага выдавецтва Éditions Gallimard.

Біяграфія і раньняя творчасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыцягнуў увагу крытыкі складаньнем у рытмічнай прозе «Зямныя стравы» (па-француску: Nourritures terrestres, 1897), у якім прапаведавалася рамантычная ідэя «качэўніцтва»[3]. Мастацкая мова Жыда блізкая да мовы сымбалістаў. Жыд быў доўгі час «адшчапенцам» у сучаснай яму францускай культуры: ён быў адным зь вельмі нешматлікіх перакананых прапаведнікаў пратэстанцтва ў Францыі і разам з тым адным зь першых буйных францускіх пісьменьнікаў, у творчасьці якіх значную ролю граў матыў гомасэксуальнасьці, што выклікала грамадзкі скандал у 1924 годзе. Творчасьць Жыда зрабіла вялікі ўплыў на францускіх экзыстанцыялістаў, галоўным чынам Альбэра Камю і Жана-Паля Сартра.

Фэлікс Валатон. Партрэт Андрэ Жыда ў Кнізе масак Рэмі дэ Гурмона, 1898 год

У канцы 1920-х, пасьля неаднаразовых паездак у Афрыку, пісьменьнік выступіў з асуджэньнем каляніялізму.

У сярэдзіне 1930-х гадоў, у становішчы захопу Эўропы фашызмам, А. Жыд захапіўся сацыялістычнай ідэяй, неаднаразова выступаў у падтрымку СССР і наведваў Зьвяз. Падчас апошняга прыезду (неўзабаве пасьля сьмерці Максіма Горкага ў 1936 годзе) Жыд расчараваўся ў савецкім ладзе. У канцы 1936 году выйшла яго яркая кніга «Вяртаньне з СССР» (па-француску: Retour de l’URSS), дзе крытыкуецца адсутнасьць волі думкі ў СССР, цьвёрды кантроль за літаратурай і грамадзкім жыцьцём, некаторыя страшныя рысы новага савецкага чалавеку; нараўне з гэтым у ёй нямала цёплых словаў па адрасе простых савецкіх людзей, захапленьні самаадданасьцю будоўляў і іншае. Утрыманьне кнігі Жыд дбайна хаваў аж да выхаду ў сьвет, і яна выклікала эфэкт разарваўшайся бомбы (падобным прэцэдэнтам было расчараваньне левага румынскага пісьменьніка Панаіта Істраці, які выступіў з крытыкай савецкай бюракратыі ў 1929 годзе). Імя пісьменьніка (пасьля афіцыйнага разбору кнігі ў «Праўдзе») патрапіла ў СССР пад забарону, асудзіла кнігу і частка левай інтэлігенцыі на Захадзе, якая безумоўна падтрымлівала Сталіна (у тым ліку, Рамэн Ралян і Ліён Фэйхтвангер).

Пасьля акупацыі Францыі нацыстамі Жыд пераехаў у Туніс (1942).

Найбольш значныя творы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Імараліст, 1902
  • Сутарэньні Ватыкану, 1914
  • Пастаральная сымфонія, 1919
  • Фальшываманэтчыкі, 1925
  • Тэзэй, 1946

Жыд славуты таксама сваім «Дыярыўшам», які ён складаў ад 1889 году.

У 1947 годзе Швэдзкая акадэмія прысудзіла Жыду Нобэлеўскую прэмію «за глыбокія і мастацка значныя творы, у якіх чалавечыя праблемы прадстаўленыя з бясстрашным каханьнем да ісьціны і глыбокай псыхалягічнай праніклівасьцю».

  1. ^ https://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article293
  2. ^ Gide, André // CONOR.SI
  3. ^ Эпіграф з гэтай кнігі ўзяў да сваёй першай складанкі «Шлях канквістадораў» (1905) Мікалай Гумілёў; у той час Жыд быў практычна невядомы ў Расеі

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрэ Жыдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў