Перайсьці да зьместу

Альбэрта Томба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альбэрта Томба
Альбэрта Томба ў 2009 годзе
Альбэрта Томба ў 2009 годзе
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся19 сьнежня 1966(1966-12-19)[1][2] (57 гадоў)
ГрамадзянстваІталія Італія
Рост182 см
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыягарналыжны спорт
Прафэсійная кар’ера1984—1998

Альбэрта Томба (па-італьянску: Alberto Tomba) — знакаміты італьянскі гарналыжнік, трохразовы алімпійскі чэмпіён, двухразовы чэмпіён сьвету, уладальнік Кубка сьвету. Спэцыялізаваўся ў слалёме і гіганцкім слалёме.

Спартыўная мянушка — «Томба ля Бомба» (па-італьянску: Tomba la Bomba). Алімпійскі чэмпіён 1988 году ў слалёме і гіганцкім слалёме (Калгары, Канада). У 1992 годзе на Алімпіядзе ў Альбэрвілі (Францыя) выйграў «золата» ў гіганцкім слалёме і «срэбра» ў слалёме. Там жа Томба быў удастоены гонару несьці сьцяг Італіі на цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды.

Яшчэ адно «срэбра» Томба выйграў на слалёмных трасах Лілегамэра (Нарвэгія) у 1994 годзе.

Фінішаваў без узнагарод на Алімпіядзе-98 у Нагана (Японія).

Падчас урачыстага адкрыцьця Алімпійскіх гульняў-2006 у Турыне Томба занёс алімпійскую паходню на стадыён.

Уладальнік Кубка сьвету па гарналыжным спорце ў агульным заліку ў сэзоне 1994-95. У 1998 годзе пайшоў зь вялікага спорту, атрымаўшы ў агульнай колькасьці 50 перамог у Кубку сьвету (35 — слалём, 15 — гіганцкі слалём). Па ліку перамог на этапах Кубка сьвету саступае толькі Інгэмару Стэнмарку (86) і Гэрману Маеру (54).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]