Ігнат Канчэўскі
Ігнат Канчэўскі | |
Ігнат Уладзімеравіч Канчэўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Абдзіраловіч |
Нарадзіўся | Травень 1896 году |
Памёр | 21 красавіка 1923 (26 гадоў) |
Пахаваны | |
Сужэнец | Людміла Канчэўская[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст, паэт, філёзаф |
Гады творчасьці | 1921—1923 |
Жанр | Паэзія |
Мова | Беларуская |
Значныя творы | Адвечным шляхам (1921) |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Творы на сайце Kamunikat.org | |
Ігна́т Уладзі́меравіч Канчэ́ўскі (псэўданім — Ігна́т Абдзірало́віч; травень 1896 — 21 красавіка 1923[1]) — беларускі паэт, філёзаф, публіцыст, удзельнік беларускага культурна-асьветніцкага руху[2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нараджэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Канчэўскі Ігнат Уладзімеравіч нарадзіўся ў траўні 1896 году ў сям’і сакратара акруговага вайсковага суду.
Асноўныя падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У 1913 годзе скончыў Віленскую рэальную вучэльню[2].
- У 1913—1916 гадах навучаўся ў Пецярбурскім тэхналягічным інстытуце,[2] перайшоў на гісторыка-філялягічны факультэт у Маскоўскім унівэрсытэце.
- У 1916 годзе — Ігната Канчэўскага забралі ў войска, што змусіла яго прыпыніць навучаньне. Ваяваць давялося ў Румыніі, а падчас Лютаўскай рэвалюцыі ён апынуўся ва Ўкраіне. Сацыял-рэвалюцыянэр Канчэўскі ўступае ва ўкраінскае нацыянальнае войска, але пазьней пакінуў фронт.
- Увосень 1917 годзе — навучаўся на вышэйшых каапэратыўных курсах пры Народным унівэрсытэце імя А. Шаняўскага, Масква[2].
- 21 красавіка 1923 — будучы хворым на сухоты, памірае ў дваццацішасьцігадовым узросьце на акупаванай палякамі Заходняй Беларусі, у Вільні.
Праца й дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працаваў у Цэнтральным саюзе ільнаводаў у Смаленску. У Савецкай Беларусі быў інструктарам Саўнаргасу ў Менску. Пазьней жыве ў Вільні й працуе ў Саюзе беларускіх каапэратараў,быў абраны сакратаром зьезду Віленскага Саюзу Каапэратываў 28 сьнежня 1921 году[3][4]. Кіраваў вучнёўскім гуртком геаграфіі ў Віленскай беларускай гімназіі. Таксама ён стварыў у Вільні беларускі гурток тэасофіі (містычнае вучэньне Г. Блавацкай)[5].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вершы друкаваў пад псэўданімам Ігнат Абдзіраловіч[2]. Прынамсі адзін зь вершаў Канчэўскага — «Верасьнёвае пано» — падпісаны псэўданімам Ганна Галубянка[6], але ён быў перапісаны і дасланы ў рэдакцыю братам Канчэўскага Арсенем, і зьвестак, што сам Канчэўскі меў дачыненьне да публікацыі свайго верша пад такім псэўданімам, не існуе.
Паэтычная творчасьць вызначаецца філязофскай пранікнёнасьцю ў сутнасьць народнага жыцьця, спалучэньнем прыгажосьці беларускага слова з нацыянальным сьветабачаньнем, замілаваньнем да чалавека, верай у адраджэньне й будучы росквіт Бацькаўшчыны.
Супрацоўнічаў зь віленскай газэтай «Новае жыцьцё»[1]. Вершы й артыкулы друкаваліся ў газэтах: «Наш Сьцяг», «Наша думка», «Беларускія ведамасьці», «Наша будучыня»[2]. Вядомай і бадай самай галоўнай працай Ігната Канчэўскага застаецца філязофскае эсэ «Адвечным шляхам», тэкст якога ўпершыню быў выдадзены ў Вільні ў 1921 годзе невялікім накладам, а потым каля шасьцідзесяці гадоў праляжаў у сховах спэцфондаў. Наступная публікацыя тэксту адбылася толькі ў 1988 годзе: спачатку ў часопісе «Нёман» у перакладзе на расейскую мову, а пасьля — у газэце «Супольнасьць» (№№ 4—5, 1988) і ў зборніку «Вобраз-90» у 1990 годзе.
Кнігапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ігнат Канчэўскі. Пісьмы ў Рэдакцыю. Шаноўны п. рэдактору! // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 14 траўня 1921. — № 19. — С. 5.
- Ігнат Абдзіраловіч. Адвечным шляхам. (Дасьледзіны беларускага сьветапогляду). // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 3 чэрвеня 1921. — № 22. — С. 2, 3.
- Ігнат Абдзіраловіч. Адвечным шляхам. (Дасьледзіны беларускага сьветапогляду). // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 10 чэрвеня 1921. — № 23. — С. 2, 3.
- Ігнат Абдзіраловіч. Адвечным шляхам. (Дасьледзіны беларускага сьветапогляду). // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 17 чэрвеня 1921. — № 24. — С. 2, 3, 4.
- Ігнат Абдзіраловіч. Адвечным шляхам. (Дасьледзіны беларускага сьветапогляду). // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 24 чэрвеня 1921. — № 25. — С. 2, 3.
- Ігнат Абдзіраловіч. Адвечным шляхам. (Дасьледзіны беларускага сьветапогляду). // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 1 ліпеня 1921. — № 26. — С. 2, 3.
- Ігнат Абдзіраловіч. Адвечным шляхам. (Дасьледзіны беларускага сьветапогляду). // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 8 ліпеня 1921. — № 27. — С. 2, 3, 4.
- Ігнат Абдзіраловіч. Адвечным шляхам: Дасьледзіны беларускага сьветагляду. — Вільня: Беларускае Выдавецкае Таварыства, 1921. — 71 с.
- Ігнат Абдзіраловіч. П. П. С. і «unarodowienie» польскага гандлю. // Беларускія ведамасьці : газэта. — 14 сьнежня 1921. — № 14. — С. 2.
- І. А. Ратуйце кааперацыю! // Беларускі Звон : тыднёвая часопісь. — 1 кастрычніка 1922. — № 23 (48). — С. 2.
- І. А. Крэдытовая коопэрацыя. // Наша будучыня : газэта. — 8 сьнежня 1922. — № 1. — С. 2.
- І. А. На коопэратыўныя тэмы. Улада і коопэрацыя. // Наша будучыня : газэта. — 16 сьнежня 1922. — № 2. — С. 2.
- І. К. «Каапэрацыя ў 1922 годзе». / рэдактар-выдавец А. Амельяновіч, рэдактар Л. Родзевіч // Наша будучыня : газэта. — Вільня : «Друк», 25 сьнежня 1922. — № 3. — С. 1, 2.
- І. А. Бібліяграфія Л. Родзевіч, Беларусь. Вільня, 1922. Друкарня «Друк». // Наша будучыня : газэта. — 6 студня 1923. — № 1. — С. 3, 4.
- Ганна Галубянка. На матывы Р. Тагора. // Наша будучыня : газэта. — 6 студня 1923. — № 1. — С. 2.
- Ігнат Канчэўскі. «Закладайма народныя выдавецтва!» / рэдактар-выдавец А. Амельяновіч, рэдактар Л. Родзевіч // Наша будучыня : газэта. — Вільня : «Друк», 13 студня 1923. — № 2. — С. 3.
- Ганна Галубянка. У сьвяточны дзень // Новае жыцьцё : газэта. — 3 сакавіка 1923. — № 1. — С. 2.
- А. Л. Памяці Ігната Канчэўскага. // Новае жыцьцё : грамадзка-палітычная газэта. — 27 красавіка 1923. — № 8. — С. 1.
- Канчэўскі, Ігнат. Мы разам… (з пасьмертнае спадчыны). // Заходняя Беларусь: зборнік грамадзкай мысьлі, навукі, літаратуры, мастацтва Заходняй Беларусі. — Вільня: Друк. Віленскага вытворчага каператыву, 1924. — С. 8.
- Канчэўскі, Ігнат. З мінуўшчыны коопэрацыі на Віленшчыне. // Заходняя Беларусь: зборнік грамадзкай мысьлі, навукі, літаратуры, мастацтва Заходняй Беларусі. — Вільня: Друк. Віленскага вытворчага каператыву, 1924. — С. 133—141.
- Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам. / Укладаньне Сяргея Дубаўца // Вобраз — 90 : літаратурна-крытычныя артыкулы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1990. — С. 43—86. — ISBN 5-340-00494-5.
- Ігнат Канчэўскі. Вершы. // Падрыхтаваў Алесь Бяляцкі. Спадчына : часопіс. — Менск: Беларускі фонд культуры, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1990. — № 2. — С. 21—24. — ISSN 0236-1019.
- Ігнат Абдзіраловіч (Канчэўскі). Адвечным шляхам: Дасьледзіны беларускага сьветагляду / Прадмова Сяргея Дубаўца. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — 44 с. — (Згукі мінуўшчыны). — 5600 ас. — ISBN 5-343-01308-2
- Ігнат Канчэўскі. Вільня. Анталёгія беларускай паэзіі XX ст. Верш «Верасьнёвае пано» // Укладаньне й камэнтар Сяргея Дубаўца ARCHE Пачатак. — Менск: «Рэдакцыя часопіса «Архэ-Пачатак», 2003. — № 5 (28). Віленская анталёгія. — С. 140, 141. — ISSN 1392-9682.
- Ігнат Абдзіраловіч. Адвечным шляхам: Дасьледзіны беларускага сьветагляду. — Вільня, Львоў: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы, 1921; 2007. — 37 с.
- Ігнат Канчэўскі. Адвечным шляхам: эсэ, вершы / укладаньне: Ціхан Чарнякевіч. — Менск: Зьміцер Колас, 2021. — 84 с. — (Gradus: новы канон літаратуры на беларускай мове). — 500 ас. — ISBN 978-985-23-0143-5
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Ігнат Канчэўскі. Нэкралёг. // Новае жыцьцё : газэта. — 22 красавіка 1923. — № 7. — С. 4.
- ^ а б в г д е Канчэўскі Ігнат // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
- ^ Чыжэўскі С. Зьезд паўнамоцнікаў Віленскага Саюзу Каапэратываў. // Беларускія ведамасьці : газэта. — 9 студня 1922. — № 2. — С. 2.
- ^ А. Дз. Зьезд паўнамоцнікаў Віленскага Саюзу Каапэратываў 28―30. XII. 1921 году. // Беларускія ведамасьці : газэта. — 15 студня 1922. — № 3. — С. 2, 3.
- ^ Уладзімір Калеснік. Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі.. — Менск: Мастацкая літаратура. — С. 110. — 328 с.
- ^ Вільня. Анталёгія беларускай паэзіі XX ст.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Басюк І. Грамадска-палітычныя і прававыя погляды Ігната Абдзіраловіча (Канчэўскага). // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.. — Менск: ГарДУ, 2009. — В. Серыя 4: Правазнаўства. — № 3 (85). — С. 23—29. — ISSN 2076-4863.
- Быстрык, Аляксандар. Віленскі перыяд жыцця Ігната Канчэўскага (1919–1923 гг.). // Европа-2011: глобальное и локальное : матэрыялы мiжнароднай навуковай канферэнцыi студэнтаў. 13–15 мая 2011 г. Вiльнюс. — Вільнюс: ЕГУ, 2012. — С. 33―41. — ISBN 978-9955-773-57-3.
- Уладзімір Калеснік. Фантазмы Ігната Канчэўскага. // Зорны спеў : літаратурныя партрэты, нарысы, эцюды. — Менск: Мастацкая літаратура, 1975. — С. 139—156.
- Уладзімір Конан. У свабодзе і творчасці - ратунак для свету. / Укладаньне Сяргея Дубаўца // Вобраз — 90 : літаратурна-крытычныя артыкулы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1990. — С. 33—42. — ISBN 5-340-00494-5.
- Антон Луцкевіч. Выбраныя творы: Праблемы культуры, літаратуры і мастацтва. (Памяці Ігната Канчэўскага) / Анатоль Сідарэвіч — укладаньне, прадмова, камэнтары, індэкс імёнаў, пераклады; Я. Мальдзіс — афармленьне вокладкі. — Менск: Кнігазбор, 2006. — С. 368, 369. — 460 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6824-29-Х
- Алесь Мінскі. Ігнат Канчэўскі. Шукальнік беларускага шляха. — Менск: Харвест, 2013. — 64 с. — (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры). — 1500 ас. — ISBN 978-985-20-0220-2
- Новік І. М. Апроч Абдзіраловіча: характарыстыка жыцця і творчасці Ігната Канчэўскага. // Журнал Белорусского государственного университета. Философия. Психология.. — Менск: БДУ, 2019. — В. 2. — С. 15—22. — ISSN 2663-1903.
- Новік І. М. Культурныя канатацыі эсэ «Адвечным шляхам» І. Канчэўскага // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. — Гомель: ГомДУ, 2019. — № 4 (115). — С. 148—154. — ISSN 1609-9672.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандар Быстрык. (2011) Віленскі перыяд жыцьця і дзейнасьці Ігната Канчэўскага Pawet. Працы гісторыка-антрапалягічнага гуртка імя Міколы Ўлашчыка пры ЭГУ. — Кіраўнік курсавой работы: доктар гістарычных навук, прафэсар Аляксандар Смалянчук.
- Лятучы ўніверсітэт (2022) Гід «Адвечным шляхам. Ігнат Абдзіраловіч» — Першая ў Беларусі адукацыйная мэдыя-плятформа, дзе жыве, разьвіваецца і вольна дыхае беларуская думка.
- Нацыянальная бібліятэка Беларусі (2020) Канчэўскі (літаратурны псеўданім Абдзіраловіч) Ігнат Уладзіміравіч Беларусь у асобах і падзеях
- Тацьцяна Сьлінка. (16.05.2005) Праблема Беларускай ідэнтычнасьці ў тэксьце Ігната Абдзіраловіча «Адвечным шляхам» Беларускі калегіюм — (недаступная спасылка).
- Валянцін Акудовіч. (10 красавіка 2021) пра «інтэлектуальны цуд» Ігната Абдзіраловіча ў зборы Камуніката. Беларуская Інтэрнэт-бібліятэка.