Ł
Літара лацінкі Ł | |
Łł | |
◄ Ĺ Ļ Ľ Ŀ Ł Ń Ņ Ň ʼn ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | пашыраная лацінская літара, альфабэтны; |
Гук | [ɫ] [w] [ɬ] |
Альфабэтная пазыцыя | 19 |
Назва ў Юнікодзе | latin capital letter l with stroke
latin small letter l with stroke |
Юнікод | Ł: U+0141 ł: U+0142 |
HTML | Ł: Ł, Ł ł: ł, ł |
UTF-16 | Ł: 0x141 ł: 0x142 |
URL-код | Ł: %C5%81 ł: %C5%82 |
Разьвіцьцё | |
| |
Іншае | |
Кірунак пісьма | зьлева направа |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Ł, ł (эл; курсіў: Ł ł) — літара лацінскага альфабэту, 19-ая літара беларускага лацінскага альфабэту[1][2][3].
Літара выкарыстоўваецца ў польскай, кашубскай, лужыцкіх мовах, у беларускім лацінскім альфабэце й некаторых праектах украінскае лацінкі, а зь неславянскіх моваў — у вэнэцскай, вілямаўскай мове, у мовах наваха, інупіяк, дэнэ сулінэ, догрыб.
У славянскіх мовах Ł пазначае гук, што ўзыходзіць да праславянскага непаляталізаванага [l].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню пазначэньне цьвёрдага і паляталізаванага польскіх гукаў [l] / [ʎ] рознымі літарамі сустракаецца ў артаграфічным трактаце Якуба Пакашовіца, напісаным каля 1440 году (захаваўся ў сьпісах 1460—1470-х): для паляталізаванага гуку ён прапанаваў літару ў выглядзе рукапіснага , а для цьвёрдага — l з рыскай, што ідзе налева дагары (нешта падобнае да Ч); зрэшты, прыкладаў ужываньня такое артаграфіі не захавалася.
Пазначаць паляталізаваны гук літарай L, а цьвёрды — перакрэсьленай Ł упершыню прапанаваў Станіслаў Забароўскі, які ў 1514—1515 надрукаваў у Кракаве кнігу «Orthographia seu modus recte scribendi et legendi Polonicum idioma quam ultissimus»; ён жа лічыцца «бацькам» польскае літары Ż, астатнія ж прапанаваныя ім напісаньні не прыжыліся, хоць сама ідэя выкарыстаньня для польскага пісьменства дыякрытычных знакаў замест зьмены формы ўласна літар таксама належыць яму. Першапачаткова Ł абазначала вэлярызаваны (цьвёрды) гук [ɫ][4], і такое вымаўленьне захавалася і ў цяперашні час на ўсходзе Польшчы[5] і ў мове польскай меншасьці ў Летуве, Беларусі, Украіне. Вымаўленьне гэтага гуку падобнае да вымаўленьня беларускага цьвёрдага Л (тым ня менш, беларускае цьвёрдае [л] ёсьць іншай фанэмай і ў міжнародным фанэтычным альфабэце пазначаецца іншым сымбалем — [l]). Да сярэдзіны XX стагодзьдзя вымаўленьне цьвёрдага Ł зьяўлялася абавязковым для работнікаў радыё і тэлебачаньня, а таксама ў сцэнічнай мове, з-за чаго атрымала назву «ł aktorskie». У сучаснасьці ж польскае Ł пераважна пазначае гук /w/, блізкі да беларускага Ў або ангельскага W[6]. Гэтак ładny («прыгожы, ладны») вымаўляецца як /ˈўадны/, słowo («слова») — /ˈсўова/, і ciało («цела») — /ˈч'аўа/. Разам з тым, старое вымаўленьне літары Ł у Польшчы зьяўляецца цалкам зразумелым, але ў большасьці рэгіёнаў лічыцца штучным.
Пры пісьме ад рукі перакрэсьліваньне літары Ł/ł замяняецца тыльдай над літарай.
У розных мовах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У беларускай лацінцы літара Ł замяняе звычайную кірылічную Л. Выкарыстоўваецца для пазначэньня звычайнага, цьвёрдага [l], у той час як літара L пазначае моцна паляталізаваны [lʲ], які сваім вымаўленьнем крыху адрозьніваецца ад польскага [ʎ], пазначанага гэтай жа літарай.
У мове наваха Ł выкарыстоўваецца для пазначэньня альвэалярнага лятэральнага фрыкатыўнага гуку [ɬ], падобнага да гуку валійскае мовы, які пазначаецца L l.
У вэнэцкай Ł пазначае слабое (пераходзіць у [e] і нават цалкам выпадае ў вымаўленьні) інтэрвакальнае [l]. Напрыклад, la gondoła можа вымаўляцца як [lagondola], l ці [l.
Літару Ł ужываюць таксама для запісу некаторых скандынаўскіх дыялектаў.
Аналягі літары ёсьць і ў кірыліцы, выкарыстоўваюцца галоўным чынам для пазначэньня спэцыфічных гукаў шэрагу моваў Далёкага Ўсходу Расеі.
Кампутарны ўжытак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле Юнікоду, ł адпавядае U+0142, Ł — U+0141. У сыстэме LAΤΕΧ уводзіцца камандай \l.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ J. H. Alfabet // Лемантар для школаў і хатняга навучаньня. — Нью-Ёрк: выд. Zaranka, 1964. — С. 53. — 97 с.
- ^ Наша Ніва (10 верасьня 2016) Як правільна пісаць беларускай лацінкай? Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
- ^ Ян Станкевіч Лемантар пераходны з лацініцы на кірыліцу. — Менск: Беларуская народная самапомач, 1942.
- ^ Joseph Andrew Teslar & Jadwiga Teslar, A New Polish Grammar 8th Edition, Revised. Edinburgh: Oliver & Boyd, Ltd. (1962)
- ^ Oscar E. Swan, First Year Polish 2nd Edition, Revised and Expanded. Columbus: Slavica Publishers (1983)
- ^ B. W. Mazur, Colloquial Polish. London: Routledge (1983)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Wiesław Wydra, Wojciech Ryszard Rzepka, Chrestomatia staropolska: Teksty do roku 1543. Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź: Zakład narodowy im. Ossolińskich, 1984, стар. 298—300 і 315—317, здымак 38.
|