Перайсьці да зьместу

Алексій I Камнін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам SassoBot (гутаркі | унёсак) у 08:09, 15 красавіка 2009. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Аляксей I Комнін (каля 1048-15 жніўня 1118) - імпэратар бізантыйскі (10811118).

Паходзіў з правінцыйнай ваеннай арыстакратыі, зь яе дапамогаю захапіў уладу. Перасьледваў багамілаў, здушыў шматлікія мяцяжы арыстакратыі, адбіў наступ нарманаў на чале з Робэртам Гвіскарам, удала ваяваў супраць сэльджукаў і печанегаў.

Агульны вайсковы й эканамічны заняпад Бізантыі вымусіў яго зьвярнуцца да папы Урбана II па вайсковую дапамогу Захаду. Гэты заклік наўпрост прывёў да збору Першага крыжовага паходу.

З дапамогай крыжакаў вярнуў Бізантыйскай імпэрыі частку Малой Азіі. У 1108 вымусіў Баэмунда Тарэнцкага, князя Антыёхіі, прызнаць сябе васалам бізантыйскага імпэратара. Аляксей I лічыцца заснавальнікам дынастыі Комнінаў, хоць фактычны пачатак дынастыі паклаў яго дзядзька Ісак I.