Алексій I Камнін
Алексій I Камнін (па-грэцку: Ἀλέξιος Α' Κομνηνός; каля 1048 — 15 жніўня 1118) — імпэратар бізантыйскі (1081—1118).
Паходзіў з правінцыйнай ваеннай арыстакратыі, зь яе дапамогаю захапіў уладу. Перасьледваў багамілаў, задушыў шматлікія мяцяжы арыстакратыі, адбіў наступ нарманаў на чале з Робэртам Гўіскарам, удала ваяваў супраць сэльджукаў і печанегаў.
Агульны вайсковы й эканамічны заняпад Бізантыі вымусіў яго зьвярнуцца да папы Урбана II па вайсковую дапамогу Захаду. Гэты заклік наўпрост прывёў да збору Першага крыжовага паходу.
З дапамогай крыжакаў вярнуў Бізантыйскай імпэрыі частку Малой Азіі. У 1108 вымусіў Баэмунда Тарэнцкага, князя Антыёхіі, прызнаць сябе васалам бізантыйскага імпэратара. Алексій I лічыцца заснавальнікам дынастыі Камнінаў, хоць фактычны пачатак дынастыі паклаў яго дзядзька Ісак I.