Авяр’ян Дзеружынскі
Авяр’ян Дзеружынскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 10 чэрвеня 1919 |
Памёр | 4 студзеня 2002 (82 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, дзіцячы пісьменьнік, журналіст |
Жанр | дзіцячая літаратура[d], лірыка і гумар[d] |
Мова | беларуская мова |
Узнагароды |
Авяр’я́н Сафо́навіч Дзеружы́нскі (10 чэрвеня 1919, в. Хляўно, Быхаўскі павет, Магілёўская губэрня — 4 студзеня 2002, Менск) — беларускі паэт.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 10 чэрвеня 1919 году ў в. Хляўно Быхаўскага павету Магілёўскай губэрні (цяпер — Кармянскі раён Гомельскай вобласьці) у сялянскай сям’і. У 1937 годзе скончыў Магілёўскі газетны тэхнікум, у 1941 годзе — Камуністычны інстытут журналістыкі ў Менску.
Падчас намецка-савецкай вайны працаваў карэспандэнтам і супрацоўнікам газэтаў у Краснаярскім краі, Калінінскай вобласьці, Маскве. У 1945—1949 гадох — загадчык аддзелу газэты «Чырвоная зьмена». З 1949 году працаваў рэдактарам выдавецтва «Беларусь», з 1972 году — рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981—1984 гадох — рэдактарам выдавецтва «Юнацтва»[1].
Памёр 4 студзеня 2002 году ў Менску.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя літаратурныя творы надрукаваў у 1939 годзе. Выйшлі зборнікі вершаў «Песьні маладосьці» (1959), «Калінавы цвет» (1961), «Бярозавы вецер» (1990), зборнікі вершаў для дзяцей «Цуды ёсьць на сьвеце» (1960), «Дзе жыве зіма» (1962), «Карагод» (1963), «Ляцелі дзьве птушкі» (1964), «Яе завуць Каця» (1965), «Кую-кую ножку» (1967), «Сьмешкі і пацешкі» (1968), «Добры ветрык» (1969), «Чабарок» (1970), «Ластаўка» (1971), «Бегунок» (1972), «Каласок» (1975), «Конікі-будаўнікі» (1977), «Цягнік-працаўнік» (1978), «Вясёлікі» (выбранае, 1979), «Добрае сэрца» (1980), «Касьмічны агарод» (1981), «Той, хто працуе…» (1984), «Працалюбы» (1987), «Залаты каласок» (1989).
Многія вершы пакладзены на музыку, сярод іх «Мінскі вальс», «Дзявочая лірычная», «Песня аб Мінску», «Нездаровіцца». Песні «Сабірайся ў госці, мой дзядок», «Мяцеліца» сталі народнымі.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 10 июня 100 лет Аверьяну Деружинскому(недаступная спасылка)