Беларусь — краіна ў Усходняй Еўропе.
Зразумець
editАгульная інфармацыя
editДзяржаўны лад — прэзідэнцкая рэспубліка. Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, абраны ў 1994 годзе і неаднаразова пераабіраўся. Парламент і палітычныя партыі іграюць малаважную ролю ў краіне.
Беларусь знаходзіцца ў адной часавай зоне UTC+3 (з 27 сакавіка 2011 года), раней у UTC+2. У гэтым жа часавым поясе знаходзіцца расейскі г. Калінінград.
Электрычная сетка — 220В/50 Гц (відэлец еўрапейскага ўзору).
Геаграфія
editКраіна мяжуе на поўначы і ўсходзе з Расіяй, на поўдні — з Украінай, на захадзе з Польшчай, на поўначы і паўночным захадзе з Літвой і Латвіяй. Плошча дзяржавы складае 207 600 км². Рэльеф пераважна раўнінны. У Беларусі вялікая частка тэрыторыі занятая лясамі. Адначасова паўночная частка краіны багатая азёрамі. Рэкі Беларусі выкарыстоўваюцца толькі для рачнога транспарту. Самыя даўгія - Бярэзіна, Прыпяць, Днепр (часткова ў Расіі і Ўкраіне), Заходняя Дзвіна (часткова ў Расіі і Латвіі).
Клімат
editКлімат умерана-кантынэнтальны, але ў заходніх частках краіны адчуваецца ўплыў Балтыйскага мора: больш нізкія тэмпературы летам і больш высокія зімой, большая колькасць ападкаў, мяккасьць клімату і г. д.
Насельніцтва
editНасельніцтва Беларусі па стане на 2009 год — 9 503 807 чалавек. Рэлігійныя вераванні: праваслаўныя — 68%, каталікі — 15%, іншыя (пратэстанты, юдэі, мусульмане, атэісты) — 17%.
Рэгіены
edit- Брэсцкая вобласць. Паўднева-заходняя вобласць
- Віцебская вобласць. Паўночная вобласць
- Гомельская вобласць. Паўднева-ўсходняя вобласць з адміністрацыйным цэнтрам горадам Гомель
- Гродзенская вобласць. Заходняя вобласць
- Мінская вобласць. Цэнтральная частка краіны, са сталіцай дзяржавы — горад Мінск (які адміністрацыйна з'яўляецца асобным рэгіенам)
- Магілеўская вобласць. Усходняя вобласць