Карл Людвіг Вільдэнаў
Карл Людвіг Вільдэнаў | |
---|---|
ням.: Carl (Karl) Ludwig von Willdenow | |
Дата нараджэння | 22 жніўня 1765[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 ліпеня 1812[1][2] (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фармацэўт, таксанаміст, батанік, птэрыдолаг, выкладчык універсітэта, міколаг, урач, натураліст |
Навуковая сфера | Батаніка |
Месца працы | Collegium medico-chirurgicum у Берліне, Берлінскі батанічны сад, Берлінскі ўніверсітэт |
Альма-матар | Універсітэт Гале |
Вядомыя вучні | Аляксандр Гумбальт |
Вядомы як | адзін з выбітных батанікаў-сістэматыкаў свайго часу |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Willd.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Карл Людвіг Вільдэнаў (ням.: Carl (Karl) Ludwig Willdenow, 1765—1812) — нямецкі батанік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Лічыцца адным з выбітных сістэматыкаў свайго часу.
Паклаў аснову фларыстычнаму, экалагічнаму і гістарычнаму кірункам у геаграфіі раслін.
Крытычна ацэньваў ідэю перманентнасці мацерыкоў і акіянаў.
Адрозніваў расліны, які растуць адзіночна і «грамадска», тым самым апярэдзіўшы ўяўленні А. Гумбальта пра фізіянамічная групоўкі раслін.
Навуковы шлях
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў батаніку і медыцыну ва Універсітэце Гале. У 1789 годзе атрымаў званне доктара медыцыны, працаваў аптэкарам у Берліне.
З 1799 года быў прафесарам прыродазнаўчай гісторыі пры медыцынскім хірургічным калегіуме (лац.: Collegium medico-chirurgicum) у Берліне.
C 1801 года (і да самага свайго скону) — дырэктар Берлінскага батанічнага саду, дзе вывучаў паўднёваамерыканскія расліны, прывезеныя экспедыцыяй Гумбальта. Гербарый Вільдэнава, які налічвае больш 20 000 узораў, цяпер захоўваецца ў Берліне.
Прафесар Берлінскага ўніверсітэта з дня яго рэарганізацыі (1810).
Названы ў гонар Вільдэнава
[правіць | правіць зыходнік]У 1805 годзе Карл Петэр Тунберг у знак прызнання заслуг Вільдэнава ў вобласці батанікі назваў яго імем род раслін Willdenowia Thunb. сямейства Restionaceae.
З 1953 года ў Берліне выдаецца часопіс батанічнай сістэматыкі Willdenowia.
Друкарскія працы
[правіць | правіць зыходнік]- Willdenow C. L. Florae Berolinensis prodromus, 1787 (лац.)
- Willdenow C. L. Grundriß der Kräuterkunde zu vorlesungen, entworfen von D. Carl Ludwig Willdenow. — Berlin, 1792 (ням.)
- Willdenow C. L. Linnaei species plantarum, 6 Bde., 1798—1826 (лац.)
- Willdenow C. L. Geraniologia, 1800 (лац.)
- Willdenow C. L. Anleitung zum Selbststudium der Botanik, 1804 (ням.)
- Willdenow C. L. Caricologia, 1805 (лац.)
- Willdenow C. L. Enumeratio plantarum horti regii botanici Berolinensis, 1809 (лац.)
- Willdenow C. L. Berlinische Baumzucht, 1811 (ням.)
- Willdenow C. L. Hortus Berolinensis, 1816 (лац.)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Sachs J. Geschichte der Botanik vom 16. Jahrhundert bis 1860. — München: R. Oldenbourg, 1875 (ням.)
- Karl Mägdefrau. Geschichte der Botanik. Leben und Leistung großer Forscher, Fischer, Stuttgart 1992, ISBN 3-437-20489-0 (ням.)
- Ilse Jahn. Geschichte der Biologie. Theorie, Methoden, Institutionen, Kurzbiographien, Nikol-VG-Spektrum 2000, ISBN 3-437-20489-0 (ням.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кафанов А. И., Кудряшов В. А., 2005. Классики биогеографии : биобиблиографический указатель. (Праверана 21 красавіка 2009)
- Працы Вільдэнава і літаратура пра яго ў Deutschen Nationalbibliothek(недаступная спасылка) (ням.) (Праверана 21 красавіка 2009)
- Вильденов Карл-Людвиг // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (Праверана 2 кастрычніка 2009)
- Нарадзіліся 22 жніўня
- Нарадзіліся ў 1765 годзе
- Нарадзіліся ў Берліне
- Памерлі 10 ліпеня
- Памерлі ў 1812 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аўтары батанічных таксонаў
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
- Батанікі Германіі