Перайсці да зместу

Wikimapia

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Wikimapia 
Вэб-адрас http://wikimapia.org/ 
Інтэрвікі ёсць 
Асноўны раздзел 101 мова 
Дата заснавання 24 мая 2006 года 
Створаны Аляксандр Каракін і Яўгеній Савельеў 
Коль-ць артыкулаў больш 25 млн. 
Вікі-рухавік уласны 
Ліцэнзія CC-BY-SA 3.0 Unported[1] 
Рэклама Google AdSense

Вікімапія (Wikimapia) — інтэрнацыянальны бясплатны і свабодны вэб-сайт, геаграфічная он-лайн энцыклапедыя, якая мае на мэце пазначыць і апісаць усе геаграфічныя аб'екты на Зямлі. Вікімапія сумяшчае ў сабе інтэрактыўную карту з прынцыпам вольнага рэдагавання вікі. Праект заснаваны Аляксандрам Каракіным і Яўгеніем Савельевым 24 мая 2006 года. На сённяшні дзень на Вікімапіі зарэгістравана 2,3 млн карыстальнікаў і дададзена на карту звыш 19,5 млн аб'ектаў (кастрычнік 2012). Усе даныя Вікімапіі даступныя для агульнага карыстання на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0. Лозунг праекту, указаны ў загалоўку сайта: «Апішам увесь свет!» (Let's describe the whole world!).

Прынцыпы і мэты

[правіць | правіць зыходнік]

Мэта праекту палягае ў тым, каб сабраць і спарадкаваць найбольш поўную інфармацыю аб усіх геаграфічных аб'ектах на Зямлі і ажыццявіць да яе свабодны доступ. Запаўненне сайта інфармацыяй ажыццяўляецца па прынцыпу краудсорсінга, гэта значыць усе звесткі на Вікімапіі дадаюцца самімі карыстальнікамі сайта (як зарэгістраванымі, так і не) па іх уласнай ініцыятыве. Назва Вікімапія абрана таму, што з'яўленне гэтага геаінфармацыйнага праекта было натхнёна поспехам Вікіпедыі, і Вікімапія таксама ўжывае прынцып вольнага рэдагавання вікі; аднак Фонд Вікімедыа не мае дачынення да ўзнікнення праекта. Вікімапія не з'яўляецца фондам, які фінансуецца ахвяраваннямі, але існуе на аснове касерцыйнай кампаніі і атрымоўвае даход ат рэкламы.

Праект Вікімапія быў запушчаны Аляксандрам Каракіным і Яўгеніем Савельевым 24 мая 2006 года, і ўжо праз некалькі месяцаў на карце быў пазначаны першы мільён аб'ектаў. Вось некаторыя статыстычныя звесткі аб развіцці Вікімапіі:

  • 16 жніўня 2006 года карыстальнікі нанеслі на карту мільённы аб'ект;
  • 22 лістапада 2006 года — колькасць аб'ектаў перавысіла 2 мільёны;
  • 9 кастрычніка 2007 года — колькасць аб'ектаў перавысіла 5 мільёнаў;
  • 4 снежня 2009 года — адкрыццё API;
  • 9 снежня 2010 года — колькасць зарэгістраваных карыстальнікаў перавысіла мільён асоб;
  • 14 ліпеня 2012 года — колькасць аб'ектаў перавысіла 19 мільёнаў.
  • 5 жніўня 2015 года — колькасць аб'ектаў перавысіла 25 мільёнаў.

У кастрычніку 2008 года зарэгістраваным карыстальнікам была прапанавана для тэставання бэта-версія Вікімапіі. У інтэрфейс былі даданы новыя функцыі, у тым ліку магчымасць пазначаць кавалкі сушы (пазней выдалена), рэкі, аўтадарогі і чыгункі, а таксама даданы новы пласт — «Карта Вікімапіі». У гэтым пласце адлюстроўваюцца толькі тыя аб'екты, якія былі створаны самімі карыстальнікамі Вікімапіі, напрыклад, контуры і дарогі, прычым контуры вылучаюцца пэўным колерам у залежнасці ад катэгорыі аб'екта — блакітным колерам пазначаюцца вадаёмы, шэрым — будынкі і збудаванні, зялёным — паркі і сады. Карыстальнікі таксама могуць карыстацца фільтрам для адлюстроўвання месцаў па катэгорыям.

3 ліпеня 2009 года быў праведзены пераход на новую версію інтэрфейсу. Раней, падчас сваёй адладкі, гэтая версія знаходзілася ў статусе бэта. Падчас пераходу некаторыя карыстальнікі скардзіліся на нязручнасці[2]. Таксама былі скаргі на адсутнасць у новай версіі інструмента «вымярэнне плошчы» — па нейкай прычыне яго не дадалі ў інтэрфейс.

На цяперашні час існуе магчымасць працаваць як у бягучай, так і ў старой версіях інтэрфейсу (завецца ў меню Wikimapia Classic). Пры гэтым аб'екты у дзвюх версіях адны і тыя ж.

Летам 2012 года пачалося тэставанне новай версіі Архівавана 31 сакавіка 2013. Вікімапіі, якая мела неафіцыйную назву Новая Вікімапія.

Як Вікімапія працуе

[правіць | правіць зыходнік]

Вікімапія уяўляе сабой інтэрактыўную карту на аснове Google Maps API, якая складаецца з інфармацыйнага пласта, які ствараецца карыстальнікамі, спадарожнікавых фота Google maps і іншых крыніц. На карце можна падсвятліць і абраць любы адзначаны аб'ект і паглядзець яго апісанне. Каб знайсці якое-небудзь поўнае месца, патрэбна ўказаць яго назву ці каардынаты ў радку пошуку.

Праглядаючы карту Вікімапіі, карыстальнік бачыць аб'екты, абмежаваныя контурамі, і можа атрымаць іх тэкставае апісанне. Даданне фатаграфій і выдзяленне новых участкаў карты даступна любому наведвальніку сайта, але рэдагаванне аб'ектаў даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам. Аб'екты таксама пазначаюцца катэгорыямі, у рэжыме пошуку адлюстроўваюцца толькі тыя з іх, дзе ў апісанні прысутнічае дадзеная катэгорыя.

Любы карыстальнік можа стварыць новы аб'ект. Для гэтага патрэбна намаляваць яго палігон на карце, і, пры жаданні, дадаць апісанне. Таксама да кожнага пазначанага ўчастка можна выбраць катэгорыі, дадаваць фатаграфіі гэтага аб'екта, відэафайлы з YouTube[3] і спасылку на старонку ў Вікіпедыі для гэтага аб'екта. Пласт пазнак Вікімапіі можна далучыць да праграмы Google Earth[4]. Падрабязней аб гэтым можна даведацца ў афіцыйнай Дакументацыі Вікімапіі[5]. Функцыя рэдагавання аб'ектаў даступная толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў.

Wikimapia таксама дазваляе карыстальнікам дадаваць лінейныя аб'екты, гэта значыць ёсць аўтамабільныя дарогі і чыгункі, паромныя пераправы і рэкі. Інтэрфейс дазваляе карыстальнікам указваць памер дарог (галоўная дарога, другасная дарога, грунтовая дарога і г. д.) і колькасць палос, можна ўказваць вуліцы з аднабаковым рухам, а таксама зрабіць апісанне. Таксама ёсць інструменты для апісання перакрыжаванняў і тунэляў. Інструмент маркіроўкі рэк з'яўляецца трошкі больш складаным чым інструмент для дарог і паромных перапраў, бо ёсць другасныя лініі, якія вызначаюць берагавую лінію ракі.

Пры неабходнасці можна змясціць пазначаны фрагмент карты на свой сайт ці ў блог.

Дзеля зручнасці рэдагавання і маніторынгу абнаўленняў карты, WikiMapia дазваляе зарэгістраваным карыстальнікам ствараць спісы назірання. У спісах назіранняў адлюстроўваюцца ўсе змены, г.з усе дзеянні, зробленыя карыстальнікамі над аб'ектамі на абранай вобласці карты. Карыстальнікі могуць вызначаць памер і месцазнаходжанне кожнага спіса назірання і захаваць яго ўнікальным імем.

Вікімапія — інтэрнацыянальны праект. На сённяшні дзень сайт падтрымлівае 101 мову. Кожны аб'ект можа мець апісанні на кожным з гэтых моў. Карыстальніцкі інтэрфейс таксама перакладаецца сіламі саміх удзельнікаў суполкі Вікімапіі.

Падтрыманнем і ўдасканаленнем функцыяналу Вікімапіі займаецца невялікая група распрацоўшчыкаў, яны сумесна з карыстальнікамі вызначаюць шлях развіцця праекту і ўносяць змены ў ход работы. Карыстальнікі могуць прыняць удзел у працэсе ўдасканалення Вікімапіі, паведаміўшы аб памылках на сайце ў багтрэкеры[6] ці пакінуўшы паведамленне ў абмеркаванні праблем на форуме [7].

На працягу 2006 года адзінай формай пазнакі, даступнай для размяшчэння ў Вікімапіі, быў прамавугольнік з бакамі, арыентаванымі па кірунках свету.

З 22 сакавіка 2007 года на Вікімапіі з'явілася магчымасць дадаваць шматвугольнікі (контуры)[8][9], даступныя для ўсіх карыстальнікаў.

Існуе абмежаванне на стварэнне працяглых аб'ектаў.

Уся прадстаўленая карыстальнікамі інфармацыя даступная як непасрэдна з сайта, так і праз API Вікімапіі[1]. Усе даныя Вікімапіі ад ліпеня 2012 года даступныя на ўмовах свабоднай ліцэнзіі Creative Commons Attribution/Share-Alike 3.0[10]. Пачаўшы працу як прапрыетарны праект, да свайго поўнага пераходу ў разрад цалкам свабодных праектаў, Вікімапія перайшла да несвабоднай ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial-ShareAlike 3.0 (якая дазваляла вольнае некамерцыйнае выкарыстанне) у снежні 2010.

Кантэнт Вікімапіі

[правіць | правіць зыходнік]

Карыстальнікі Вікімапіі маюць права заносіць на сайт любую інфармацыю, якая можа здацца ім карыснай. Таму часам артыкулы могуць змяшчаць суб'ектыўныя меркаванні, асабістыя ўражанні чалавека аб месцы, парады, перасцярогі, рэкамендацыі. З-за гэтага інфармацыя, якая змяшчаецца ў Вікімапіі, можа быць не нейтральнай ці не аб'ектыўнай у поўным сэнсе. Аднак ад гэтага звесткі Вікімапіі не губляюць каштоўнасці. Часам меркаванне людзей, сведкі відавочцаў могуць уяўляць асабісты інтарэс ці дакладней адлюстроўваць рэальны стан спраў. Да таго ж карта Вікімапіі няспынна ўдакладняецца і рэдагуецца самімі карыстальнікамі.

Суполка Вікімапіі

[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыя сайта вызначае палітыку і канцэпцыю праекту, а этыкет і падобныя правілы карыстальнікі Вікімапіі па большай частцы фармуюць самі.

Рэйтынг карыстальнікаў

[правіць | правіць зыходнік]

Дзеля лепшай арганізацыі суполкі на Вікімапіі існуе яшчэ сістэма адзнак карыстальнікаў, згодна якой яны атрымоўваюць адзнакі за кожнае дзеянне ў залежнасці ад яго складанасці. Гэтыя адзнакі дапамагаюць перайсці на больш высокі ўзровень, адчыняюць новыя магчымасці. Сістэма прыдумана каб заахвочваць карыстальнікаў, якія ўносяць уклад у Вікімапію і каб прадухіліць вандалізм і парушэнне правіл — самыя распаўсюджаныя праблемы праектаў, чые даныя адкрыты для калектыўнага рэдагавання. Карыстальніку, які зарэкамендаваў сябе як свядомым удзельнікам суполкі, прапануецца стаць Дасведчаным Карыстальнікам. У такіх Дасведчаных Карыстальнікаў ёсць правы, якія дазваляюць ім навучаць пачаткоўцаў, назіраць за парадкам і, ў выпадку неабходнасці, абмяжоўваць іншых карыстальнікаў. Рэйтынг карыстальніка вылічаецца на падставе падліку колькасці створаных і адрэдагаваных аб'ектаў. Балы, налічаныя пры стварэнні і рэдагаванні аб'ектаў, сумуюцца і вызначаюць узровень карыстальніка:

  1. Узровень карыстальніка 1 — ад 0 балаў;
  2. Узровень карыстальніка 2 — звыш 5000 балаў;
  3. Узровень карыстальніка 3 — звыш 15 000 балаў;
  4. Узровень карыстальніка 4 — звыш 50 000 балаў;
  5. Узровень карыстальніка 5 — звыш 150 000 балаў;
  6. Узровень карыстальніка 6 — звыш 500 000 балаў;
  7. Узровень карыстальніка 7 — звыш 1 500 000 балаў;
  8. Узровень карыстальніка 8 — звыш 5 000 000 балаў.

Узровень 8 з'яўляецца максімальным. Па стану на кастрычнік 2012 года у Вікімапіі маецца 41 карыстальнік 8 узроўню.

Апроч балаў досведу карыстальнікам яшчэ прысуджаюцца зоркі (1,2 ці 3) за розныя заслугі (напрыклад, пэўная колькасць даданых фотаздымкаў ці дарог). Таксама можна надаваць карыстальнікам станоўчы голас. Прагаласаваўшы за карыстальніка, вы такім чынам, станоўча ацэньваеце яго ўклад у карту Вікімапіі.

Размовы на Wikimapia

[правіць | правіць зыходнік]

У дадатак да сістэмы абмену паведамленнямі, якая працуе з экрану карты, у WikiMapia таксама працуе форум[7], які быў запушчаны ў кастрычніку 2007 года. Асноўнай мовай форума з'яўляецца англійская, пры гэтым маюцца спецыяльныя падзелы для іншых моў (у тым ліку і беларускай). Таксама існуе блог Вікімапіі[11].

Дадаткі і іншыя праграмы

[правіць | правіць зыходнік]

Некалькімі карыстальнікамі Вікімапіі быў напісаны карыстальніцкі скрыпт з назвай Wikimapia UserScript, які ўяўляе сабой дадатак да браўзера (падтрымліваецца Firefox, Opera і Chrome). Ён дазваляе значна скараціць час малявання контураў, падвысіць іх якасць, істотна павялічвае колькасць функцый кіравання контурамі, а таксама аптымізуе інтэрфейс для хуткага доступу да функцый сайта і павялічвае ў некалькі раз іх колькасць. Таксама рэалізавана магчымасць пераходу на аналагічны ўчастак карты іншых картаграфічных рэсурсаў (даступна 52 рэсурсы)[12].

Падобныя праекты

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Дапаможнікі
Іншае