Персанальны камп’ютар, персанальны камп’ютар, ПК, мікракамп’ютар, кошт, памеры і здольнасці якога робяць яго прыдатным для асабістага выкарыстання. Гэтую назву шырока папулярызавала карпарацыя «Apple Computer», прасоўваючы на рынку камп’ютар «Apple II» у канцы 1970-х—пачатку 1980-х гадоў, а пасля карпарацыя «IBM», прасоўваючы камп’ютар «IBM PC».