Перайсці да зместу

Нацыянальны банк Грэцыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з National Bank of Greece)

Нацыянальны банк Грэцыі (National Bank of Greece, NBG; грэч. Εθνική Τράπεζα της Ελλάδος) (ATHEX: 52, NYSE: NBG, LSE: NBGA ) — найбуйнейшы і самы стары банк Грэцыі. Штаб-кватэра — у Афінах.

Заснаваны ў 1841. У 1857 банк зліўся з Bank of Athens, у 1998 — з National Mortgage Bank of Greece. У красавіку 2006 NBG набыў за $2,8 млрд 46 % акцый турэцкага Finansbank.

Банку належыць 600 аддзяленняў; ён кантралюе каля 30 % прыватных укладаў Грэцыі. Банк абслугоўвае ўрад Грэцыі, якому належаць 23 % яго акцый. Банк прадстаўлены ў 15 краінах.

У 2005 чысты прыбытак NBG — $877,36 млн, актывы на канец года — $72,9 млрд, крэдытны партфель — $35,61 млрд. Капіталізацыя NBG на красавік 2006 — $15,88 млрд.