Лялеманцыя[3] (Lallemantia) — род раслін сямейства ясноткавыя, які ўключае ў сябе 7 відаў траў і паўхмызнякоў, распаўсюджаных у Паўднёвай Еўропе, Паўднёвай і Паўднёва-Заходняй Азіі.
Магчыма, назва паходзіць ад грэч. λαλλη — «арэшак».
У шэрагу краін віды лялеманцыі (асабліва Lallemantia iberica і Lallemantia royleana) культывуюцца для атрымання з насення тлустага алею. Лісце расліны могуць выкарыстоўвацца ў якасці салатнай гародніны.