Hyssopus L., 1753
Ісоп[3] (Hyssopus) — род кветкавых раслін сямейства ясноткавых.
Шматгадовыя травяністыя ці паўкустовыя расліны вышынёю да 70 см. Сцябло галінастае, 4-граністае. Лісце лінейна-ланцэтнае, суцэльнакрайняе. Кветкі пераважна сінія, радзей ружовыя, белыя, сабраныя ў аднабаковыя коласападобныя суквецці. Плод — арэшак.
Выдзяляецца каля 15 відаў. Пашыраны ў Паўднёвай Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Азіі; На Беларусі вырошчваюць ісоп лекавы (Hyssopus officinalis).
Дэкаратыўныя, меданосныя, лекавыя расліны.