Heinkel He 111
He 111 | |
---|---|
ням.: Heinkel He 111 | |
| |
Тып | сярэдні бамбардзіроўшчык |
Распрацоўшчык | Heinkel Flugzeugwerke |
Вытворца |
Гайнкель (Ростак, Берлін) Норддойчэ Дарнье-Верке (Вісмар) ATG (Лейпцыг) Арада (Бабельсберг, Брандэнбург-на-Хафелі) Фабрыка дэ авіён SET (Бухарэст) |
Галоўны канструктар | Зігфрыд і Вальтэр Гюнтэры |
Першы палёт | 24 лютага 1935 |
Пачатак эксплуатацыі | 1935 |
Канец эксплуатацыі | 1945 |
Статус | не эксплуатуецца |
Эксплуатанты | люфтвафэ |
Гады вытворчасці | 1935-1944 |
Адзінак выраблена | 7603 |
Варыянты | CASA 2.111 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Heinkel He 111 — нямецкі сярэдні бамбардзіроўшчык, адзін з асноўных бамбардзіроўшчыкаў люфтвафэ (існавалі таксама мадыфікацыі тарпеданосцаў і штурмавікоў). Усяго было пабудавана больш за 7600 He 111 розных мадыфікацый, што робіць гэты самалёт другім па масавасці бамбардзіроўшчыкам Германіі ў Другой сусветнай вайне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 1930-х гадоў нямецкі авіяканструктар Эрнст Гайнкель прыняў рашэнне пабудаваць самы хуткі ў свеце пасажырскі самалёт (такая задача скептычна ўспрымалася як прадстаўнікамі нямецкага авіяпрама, так і новымі палітычнымі лідарамі Германіі). Гайнкель даручыў праектаванне самалёта братам Гюнтэр, новым для сваёй кампаніі людзям.
Сканструяваны самалёт пераўзыходзіў ужо існуючы Lockheed 9 Orion, які быў прамым канкурэнтам канструкцыі Гайнкеля. Першы асобнік Heinkel He 70 «Blitz» (ням. «Маланка»), які неўзабаве стаў шырока вядомым, узляцеў у 1932 годзе і адразу ж пачаў біць рэкорды скорасці. У сваёй звычайнай версіі, разлічанай на чацвярых пасажыраў, ён мог развіваць скорасць да 320 км/г, хоць і быў абсталяваны адзіным рухавіком BMW V1 магутнасцю ўсяго 600 к.с. Эліптычная форма крыла, якая ўжо выкарыстоўвалася братамі Гюнтэр пры распрацоўцы ўласнага спартыўнага самалёта Bäumer Sausewind да далучэння да фірмы Гайнкеля, стала характэрнай для ўсіх наступных распрацовак братоў.
Канструкцыя прыцягнула ўвагу люфтвафэ, якая выбірала самалёты для дапрацоўкі іх у сярэднія стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі.
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]He 111, схемы манаплан, быў больш магутнай двухматорнай версіяй «Бліца», якая атрымала ў спадчыну шматлікія рысы папярэдніка, у тым ліку спалучэнне эліптычнага крыла з інвертаваным крылом тыпу «чайка», круглы штурвал невялікага памеру і рухавікі вытворчасці BMW. З прычыны размяшчэння рухавікоў, адзінай прыкметнай канструктыўнай змены, самалёт атрымаў мянушку «Doppel Blitz» («Двайная маланка»).
Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць вырабленых He 111 розных мадыфікацый да 30 верасня 1944 г. прадстаўлена ў табліцы[крыніца?].
Варыянт | EHF | NDW | HWO | ArB | ATG | JFM | Усяго |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Прататып | 4 | 4 | |||||
A-0 | 10 | 10 | |||||
A | 6 | 6 | |||||
B-0 | 7 | 7 | |||||
B | 136 | 283 | 419 | ||||
C | 12 | 12 | |||||
D | 30 | 30 | |||||
E | 80 | 50 | 40 | 40 | 210 | ||
F | 45 | 45 | |||||
G | каля 8 | каля 8 | |||||
J | 120 | 120 | |||||
L (Umbau) | (6) | ||||||
P-1 | 75 | 20 | 95 | ||||
P-2 | 451 | 288 | 739 | ||||
P-4 (Umbau) | (156) | ||||||
H-1 | 95 | 21 | 20 | 136 | |||
H-2 | 180 | 182 | 140 | 502 | |||
H-3 | 182 | 196 | 126 | 504 | |||
H-4 | 117 ? | ||||||
H-5 | 560 ? | ||||||
H-6 | 1 745 | 1 745 | |||||
H-6tp | 30 | 30 | |||||
H-11 | 301 | 301 | |||||
H-11 TO | 200 | 200 | |||||
H-14 | 50 | 50 | |||||
H-16 | 200 | 200 | |||||
H-16/R1 | 900 | 900 | |||||
H-20 | 770 | 770 | |||||
Z | (12) | (12) | |||||
Агулам | 780 | 671 | 4773 | 449 | 326 | 40 | 7716 |
Вытворчасць усіх мадыфікацый паводле гадоў (штук):
- 1939—452
- 1940—756
- 1941—950
- 1942—1337
- 1943—1405
- 1944—756
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- He 111 V1 — прататып бамбардзіроўшчыка, здзейсніў першы палёт 17 лістапада 1934 года.
- He 111 V2 — пасажырскі варыянт (май 1935 года) — у бомбавым адсеку былі размешчаны чатыры крэслы для тых, хто паліць, а ззаду, у фюзеляжы, — яшчэ шэсць крэслаў. У 1936 годзе быў прыняты на службу ў авіякампанію Lufthansa нароўні з пяццю зноў пабудаванымі машынамі пад індэксам He 111 C-0.
- He 111 V3 — прататып бамбардзіроўшчыка. Апроч галоўнага бомбавага адсека меў маленькія адсекі для бомбаў у крылах. Абарончае ўзбраенне — тры кулямёты MG 15. Узмацненне ўзбраення выклікала зніжэнне скорасці да 275 км/г.
- He 111 A-0 — 10 машын былі пабудаваны на базе He 111 V3, дзве з іх выкарыстоўваліся для лётных выпрабаванняў, але магутнасць рухавікоў апынулася недастатковай, і ўсе машыны былі прададзены ў Кітай.
- He 111 C-0 — пабудаваны шэсць перадсерыйных машын, выкарыстоўваліся авіякампаніяй Lufthansa.
- He 111 B-0 — перадсерыйны варыянт, падобны да He-111 A-0, але з рухавікамі DB600A.
- He 111 B-1 — серыйны варыянт, аналагічны B-0, але з рухавікамі DB600C і абарончым узбраеннем з трох 7,9-мм кулямётаў MG 15.
- He 111 B-2 — Варыянт, аналагічны B-1, але з рухавікамі DB600CG і дадатковымі падкрыльнымі радыятарамі паабапал маторных гандол.
- He 111 D-0 — Перадсерыйны варыянт з рухавікамі DB600Ga.
- He 111 D-1 — Серыйны самалёт, пабудавана некалькі асобнікаў.
- He 111 E-0 — Перадсерыйны варыянт аналагічны B-0, але з рухавікамі Jumo 211A-1.
- He 111 E-1 — Серыйны варыянт з бомбавай нагрузкай, даведзенай да 2 т.
- He 111 E-3 — Серыйны варыянт.
- He 111 E-4 — Палова двухтоннай бомбавай нагрузкі размешчана на вонакавых трымальніках.
- He 111 E-5 — Абсталяваны некалькімі ўнутранымі дапаможнымі паліўнымі бакамі.
- He 111 F-0 — Перадсерыйны варыянт, аналагічны E-5, але з новым крылом прасцейшай канструкцыі (з прамым, а не выгнутым беражком) і рухавікамі Jumo 211A-3.
- He 111 F-1 — Серыйны варыянт, партыя з 24 машын пабудавана для экспарту ў Турцыю.
- He 111 F-4 — Серыйны варыянт, прыняты на ўзбраенне люфтвафэ.
- He 111 G-0 — Перадсерыйны варыянт транспартнага самалёта з новым крылом, аналагічным пастаўленаму на F-0.
- He 111 G-3 — Таксама вядомы пад індэксам V14, абсталёўваўся радыяльнымі рухавікамі BMW 132Dc.
- He 111 G-4 — Таксама вядомы пад індэксам V16, абсталёўваўся рухавікамі DB600G.
- He 111 G-5 — Чатыры машыны з рухавікамі DB600Ga, пабудаваныя для экспарту ў Турцыю.
- He 111 J-0 — Перадсерыйны варыянт тарпеданосца, аналагічны F-4, але з рухавікамі DB600CG.
- He 111 J-1 — Серыйны тарпеданосец, пабудавана 90 экз., пасля пераробленых у бамбардзіроўшчыкі.
- He 111 P-0 — Перадсерыйны варыянт, абсталяваны новым прамым крылом, новым шкленнем насавой кабіны, рухавікамі Db601Aa і ніжняй гандолай для стралка.
- He 111 P-1 — Серыйны варыянт, узброены трыма 7,9-мм кулямётамі MG 15.
- He 111 P-2 — Радыёстанцыя FuG III заменена на FuG 10.
- He 111 P-3 — Навучальны самалёт са здвоеным кіраваннем.
- He 111 P-4 — Абсталяваны дадатковым браніраваннем, трыма дадатковымі кулямётамі MG 15 і мацаваннямі для двух вонкавых бомбатрымальнікаў.
- He 111 P-6 — Абсталяваны рухавікамі DB 601N.
- He 111 P-6/R2 — Пашкоджаныя самалёты, пераробленыя ў канцы вайны ў буксіроўшчыкі планёраў.
- He 111 H-0 — Перадсерыйны варыянт аналагічны P-2, але з рухавікамі Jumo 211.
- He 111 H-1 — Серыйны варыянт.
- He 111 H-3 — Аналагічны P-4, але з рухавікамі Jumo 211A-3.
- He 111 H-4 — Абсталяваны рухавікамі Jumo 211D (у час вытворчасці заменены на Jumo 211F) і двума знешнімі бомбатрымальнікамі.
- He 111 H-5 — Аналагічны H-4, але ўсё бомбавае ўзбраенне размяшчалася ўнутры фюзеляжа, быў павялічаны запас паліва.
- He 111 H-6 — Тарпеданосец, мог несці дзве тарпеды LT F5b на вонкавай падвесцы, абсталяваны рухавікамі Jumo 211F-1, узброены шасцю кулямётамі MG 15 і адной 20-мм гарматай MG/FF у пярэдняй гандоле.
- He 111 H-8 — Аналагічны H-3 ці H-5, але з прыстасаваннем для перарэзання тросаў аэрастатаў загароды.
- He 111 H-8/R2 — H-8, пераробленыя ў буксіроўшчыкі планёраў, антыаэрастатныя прыстасаванні зняты.
- He 111 H-10 — Аналагічны H-6, але з 20-мм гарматай MG FF у падфюзеляжнай гандоле, абсталяваны прыстасаваннем Kuto-Nase для перарэзання тросаў аэрастатаў загароды.
- He 111 H-11 — Цалкам закрытая кабіна хваставога стралка, узмоцнены абарончае ўзбраенне і бронеахова.
- He 111 H-11/R1 — Аналагічны H-11, але з дзвюма спаранымі кулямётнымі ўстаноўкамі па бартах.
- He 111 H-11/R2 — Аналагічны H-11, але перароблены ў буксіроўшчык планёраў.
- He 111 H-12 — Варыянт, прыстасаваны для запуску супрацькарабельных радыёкіраваных ракет Hs 293A і абсталяваны радыёперадавальнікам FuG 203b Kehl, знята падфюзеляжная гандола.
- He 111 H-14 — Карэктоўшчык, абсталяваны радыёстанцыямі FuG Samos і FuG 351 Korfu.
- He 111 H-15 — Тарпеданосец.
- He 111 H-16 — Абсталяваны рухавікамі Jumo 211F-2 і ўзмоцненым абарончым узбраеннем (13-мм кулямёты MG 131, спараныя 7,9-мм кулямёты MG 81Z і адна 20-мм гармата MG/FF.
- He 111 H-16/R1 — Аналагічны H-16, але з 13-мм кулямётам MG131 у дыстанцыйна кіраванай хваставой устаноўцы.
- He 111 H-16/R2 — Аналагічны H-16, але перароблены ў буксіроўшчык планёраў.
- He 111 H-16/R3 — Аналагічны H-16, але пераўтвораны ў карэктоўшчык.
- He 111 H-18 — Заснаваны на варыянце H-16/R3, служыў начным карэктоўшчыкам.
- He 111 H-20 — Абарончае ўзбраенне як у H-16, але некаторыя самалёты абсталяваны дыстанцыйна кіраванай хваставой устаноўкай.
- He 111 H-20/R1 — Прыстасаваны для транспартавання 16 парашутыстаў, абсталяваны дэсантным люкам.
- He 111 H-20/R2 — Транспартны самалёт і буксіроўшчык планёраў.
- He 111 H-20/R3 — Начны бамбардзіроўшчык.
- He 111 H-20/R4 — Нёс да 20 (дваццаці) 50-кілаграмовых бомбаў.
- He 111 H-21 — Заснаваны на варыянце H-20/R3, але абсталяваны рухавікамі Jumo 213E-1.
- He 111 H-22 — Перакласіфікаваныя і пераабсталяваныя H-6, H-16 і H-21, прыстасаваныя для запуску ракет «Фау-1» з паветра.
- He 111 H-23 — Заснаваны на варыянце H-20/R1, але абсталяваны рухавікамі Jumo 213A-1.
- He 111 R — Праект вышыннага бамбардзіроўшчыка.
- He 111 Z-1 — Два самалёты He-111, злучаныя адзін з адным пятым рухавіком — выкарыстоўваўся ў якасці буксіроўшчыка цяжкага планёра — Me 321.
- He 111 Z-2 — Праект далёкага цяжкага бамбардзіроўшчыка, заснаваны на варыянце Z-1.
- He 111 Z-3 — Праект далёкага разведчыка, заснаваны на варыянце Z-1.
Баявое прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстоўваўся люфтвафэ напярэдадні і ў гады Другой сусветнай вайны.
Іспанія
[правіць | правіць зыходнік]Першае баявое прымяненне He 111 легіёна «Кондар» мела месца ў 1937 годзе ў раёне Брунетэ[крыніца?]
Заходні фронт
[правіць | правіць зыходнік]У ноч з 5 на 6 кастрычніка 1941 года два He-111, высланыя з Крыта на разведку англійскіх транспартаў для забеспячэння 8-й арміі ў Паўночнай Афрыцы, у адной з бухт на ўваходзе ў Суэцкі заліў выпадкова выявілі транспарт «Тыстлегарм», які стаяў на якары, у яго трумах знаходзіўся вялікі арсенал узрыўчаткі — процітанкавыя міны, артылерыйскія снарады, патроны і гранаты. На палубе карабля стаялі два лёгкія танкі, два чыгуначныя вагоны і два паравозы. Пры поўным месяцы, самалёты зайшлі з кармы і, не сустрэўшы зенітнага агню, атакавалі транспарт. Бомбы патрапілі ў чацвёрты трум, які быў загружаны боепрыпасамі. У выніку выбухаў карма карабля была адарвана, палуба завалена абломкамі. У 01:30 карабель пайшоў на дно і затануў з нахілам каля 45° на глыбіні каля 30 м.
Усходні фронт
[правіць | правіць зыходнік]У ноч на 22 чэрвеня 1941 года «Гайнкелі» нанеслі бомбавай удар па прыгранічных аэрадромах, гарадах, умацаваннях СССР.
У ноч на 22 чэрвеня 1944 года самалёты нанеслі ўдар па аэрадроме Палтава, дзе прызямліліся пасля «чоўнавага» рэйду амерыканскія бамбардзіроўшчыкі. У налёце ўдзельнічала да 200 He-111Н з KG 53 і KG 55, выведзеных на аб'ект самалётамі-цэлепаказальнікамі He-111H-16/R3 з III/KG 4. У выніку ўдару былі знішчаны 44 бамбардзіроўшчыкі В-17 і 5 іншых самалётаў, яшчэ 28 В-17 і 28 іншых машын атрымалі пашкоджанні. Удалося таксама знішчыць значныя запасы авіябензіну.
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі прыведзены ў табліцы[1].
ТТХ сямейства He.111 | ||||||
He.111 B-2 | He.111 E-3 | He.111 P-4 | He.111 H-16 | He.111 Z-1 | ||
---|---|---|---|---|---|---|
Тэхнічныя характарыстыкі | ||||||
Экіпаж, чал. | 4 | 5 | 7 | |||
Даўжыня, м | 17,5 | 16,4 | 16,6 | 16,4 | ||
Размах крыла, м | 22,6 | 35,4 | ||||
Вышыня, м | 4,4 | 4,0 | ||||
Плошча крыла, м² | 87,7 | 147,6 | ||||
Маса пустога самалёта, кг | 5845 | н/д | 6780 | 8690 | 21 300 | |
Маса нармальная ўзлётная, кг | 8600 | 9600 | н/д | н/д | 24 600 | |
Маса максімальная ўзлётная, кг | 10 000 | 10 600 | 13 300 | 14 000 | 28 600 | |
Рухавік | 2 × DB 600CG | 2 × Jumo 211A-1 | 2 × DB 601А-1 | 2 × Jumo 211F-2 | 5 × Jumo 211F-2 | |
Магутнасць рухавіка, л. с. (кВт) | 2 × 930 (684) | 2 × 1010 (743) | 2 × 1100 (809) | 2 × 1350 (993) | 5 × 1350 (993) | |
Лётныя характарыстыкі | ||||||
Максімальная скорасць на вышыні, км/г (м) | 300 (0) 370 (4000) 330 (6000) |
350 (0) 418 (4000) |
363/350 (0) 400/380 (2000) 410/390 (4000) 430/405 (6000)[2] |
360/280 (0) 390/305 (2000) 395/320 (5000)[2] |
435 (6000) | |
Крэйсерская скорасць на вышыні, км/г (м) | 275 (0) 340 (4000) 325 (6000) |
323 (0) 380 (4000) |
310/270 (0) 340/290 (2000) 370/310 (5000)[2] |
н/д | 390 | |
Практычная далёкасць з нагрузкай, км (кг) | 1630 (800) 900 (1300) |
1500 (2000) | 1960 | 2050 (3000) | 2400 | |
Практычны паталок, м | 7000 | н/д | 8000 | 8500 | 10 000 | |
Час набору вышыні, хвіл (м) | н/д | н/д | 7 (1000) 14,2 (2000) 31,3 (4300) |
8,5 (2000) 23,3 (4000) 42 (6000) |
30 (9000) | |
Узбраенне | ||||||
Стралковае | 3 × 7,92-мм MG-15 | 6 × 7,92-мм MG-15 1 × 7,92-мм MG-17 |
1 × 20-мм MG-FF 1 × 13-мм MG-131 3—4 × 7,92-мм MG-81 |
1 × 20-мм MG-FF 2—3 × 13-мм MG-131 6—7 × 7,92-мм MG-15 | ||
Бомбавае, кг | 1500 | 2000 | 3000 | 7200[3] |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ У. Грин. Хейнкель He 111 // Крылья люфтваффе = Боевые самолёты Третьего рейха / Пер. А. Фирсова. — М.: ОНТИ ЦАГИ, 1995. — Т. 3. — С. 22—35. — 88 с. — (История авиационной техники. Приложение к бюллетеню «Техническая информация». Выпуск № 4). — 1 500 экз. Архівавана 8 верасня 2011.
- ↑ а б в Без бомбаў / з бомбамі.
- ↑ 4 бомбы па 1800 кг — бомбавае ўзбраенне мадыфікацыі He 111 Z-2 [1].
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Колов С. Классический «Хейнкель». О семействе самолётов He 111 // Крылья Родины. — М.: 2000. — № 3. — С. 20-27. — ISSN 0130-2701.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- He 111 — Luftwaffe Lexikon (ням.) — Энцыклапедыя Люфтвафэ.