Перайсці да зместу

Юкі-онна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Юкі-онна (яп.: 雪女, «снежная жанчына») - персанаж японскага фальклору.

Апісваецца зусім белай, амаль празрыстай, нібы з лёду, і вельмі прыгожай. Рухаецца яна нетаропка і вытанчана, з'яўляецца часцей ў прыцемках ці ўначы падчас снегападу або снежнай буры. Пры тым яна можа з'явіцца ў любым месцы, дзе ідзе снег. У японскім фальклоры ёсць гісторыі пра тое, як Юкі-она з'яўляецца звычайнаму чалавеку, і пасля гэтага ў яго дом прыходзіць вельмі прыгожая дзяўчына, якая затым становіцца яго жонкай. Яна клапоціцца пра мужа, выхоўвае разам з ім дзяцей. Выпадкова ці наўмысна муж пазнае, што яго жонка на самай справе Юкі-она, пасля гэтага яна вымушана назаўжды пакінуць яго.