Перайсці да зместу

ЭКЮ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Еўрапейская грашовая адзінка, ЭКЮ (англ.: European Currency Unit, ECU) — складаная разліковая грашовая адзінка краін-удзельніц Ерапейскай супольнасці, уведзеная ў дзеянне 13 сакавіка 1979 года. 1 студзеня 1999 года на змену ЭКЮ прыйшла грашовая адзінка ЕС — еўра.

Да ўвядзення ЭКЮ ў разліках выкарыстоўвалася Еўрапейская адзінка разліку, курс якой таксама быў роўны аднаму ЭКЮ. Мінімізацыя ваганняў курсаў нацыянальных валют і ЭКЮ забяспечвалася механізмам валютных курсаў ERM. ЭКЮ таксама выкарыстоўваўся ў некаторых міжнародных фінансавых трансакцыях.

ЭКЮ мела код XEU паводле ISO 4217. Існавала толькі ў безнаяўных разліках, манеты выпускаліся толькі ў некаторых краінах для прыватнага сектару.

Суадносіны ЭКЮ да валют іншых краін вызначаліся сыходзячы з таго, што ЭКЮ служыла абагульненым прадстаўніком кошыку валют краінаў ЕЭС.

1 студзеня 1999 ЭКЮ быў заменены на еўра ў суадносінах 1 € = 1 ₠. У адрозненне ад ЭКЮ еўра — сапраўдная валюта.

Сімвал валюты, ₠ (U+20A0), спалучае накладзеныя C і E, якія з'яўляюцца пачатковы літарамі фразы «Еўрапейская супольнасць» на шматлікіх еўрапейскіх мовах. Аднак гэты сімвал не атрымаў шырокага распаўсюджання, бо мог адлюстроўвацца толькі некаторымі тагачаснымі сістэмамі, таксама банкі пераважна (як і з усімі іншымі валютамі) ўжывалі код XEU паводле ISO.

Курс, вызначаны паводле кошыка валют

[правіць | правіць зыходнік]
Прыкладныя кошты нацыянальных валют у адносінах да ЭКЮ
Валюта 13.03.1979—
16.09.1984
17.09.1984—
21.09.1989
21.09.1989—
31.12.1998
Бельгійскі франк 9,64 % 8,57 % 8,183 %
Нямецкая марка 32,98 % 32,08 % 31,955 %
Дацкая крона 3,06 % 2,69 % 2,653 %
Іспанская песета 4,138 %
Французскі франк 19,83 % 19,06 % 20,316 %
Фунт стэрлінгаў 13,34 % 14,98 % 12,452 %
Грэчаская драхма 1,31 % 0,437 %
Ірландскі фунт 1,15 % 1,20 % 1,086 %
Італьянская ліра 9,49 % 9,98 % 7,840 %
Люксембургскі франк 0,322 %
Нідэрландскі гульдэн 10,51 % 10,13 % 9,98 %
Партугальскі эскуда 0,695 %

Зноскі