Хасэ Міяха
Хасэ Міяха | |
---|---|
ісп.: José Miaja | |
Дата нараджэння | 20 красавіка 1878[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1958[2][1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Рэспубліканская фракцыя (Іспанія) |
Род войскаў | Сухапутныя войскі Іспаніі[d] |
Званне | генерал-лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хасэ Міяха Менант (ісп.: José Miaja Menant; 20 красавіка 1878 — 14 студзеня 1958) — генерал арміі рэспубліканскай Іспаніі, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Родам з Астурыі, сын рабочага.
Да вайны Міяха лічыўся «генералам-няўдачнікам», дурнаватым і правінцыйным чалавекам, які няўдала спрабаваў заняць бачнае месца ў ваенных колах. Малады генералітэт, асабліва Франсіска Франка, Гансала Кейпа дэ Льяна і Хасэ Энрыке Варэла, якія пазней будуць змагацца на баку нацыяналістаў, заўсёды здзекаваліся з яго[3].
Так ці інакш, але да ліпеня 1936 года ён даслужыўся да камандуючага 1-й дывізіяй у Мадрыдзе. З пачаткам бунту правых вайскоўцаў застаўся лаяльным ураду рэспубліканцаў.
Камандуючы рэспубліканскімі войскамі ў Андалузіі, Міяха здолеў адбіць наступленне мяцежнікаў, нягледзячы на іх перавагу ва ўзбраенні і колькасці; затым камандаваў 3-й дывізіяй у Валенсіі. У пачатку лістапада 1936 года быў прызначаны старшынёй Камітэта абароны Мадрыда.
У лютым 1937 года стаў галоўнакамандуючым усім Цэнтральным (Мадрыдскім) фронтам. Пад яго камандаваннем часці рэспубліканскай арміі атрымалі шэраг перамог: бітва пры Хараме, разгром італьянскага экспедыцыйнага корпуса пад Гвадалахарай, узяцце Тэруэля. З чэрвеня Міяха з’яўляўся таксама мадрыдскім губернатарам, а з красавіка 1938 года камандаваў усімі ўзброенымі сіламі цэнтра і поўдня рэспубліканскай Іспаніі.
Адначасна ён ўступіў у Кампартыю Іспаніі.
За перыяд грамадзянскай вайны адыграў важкую ролю ў справе ператварэння часцей рэспубліканскай міліцыі ў паўнавартасную армію.
Зноскі
- ↑ а б José Miaja Menant // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ José Miaja Menant // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Кольцов М. Е. Испанский дневник (урывак пра генерала Міяха)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Большая советская энциклопедия (1-е издание) // т. XXXIX (1938): Мерави — Момоты, стлб. 314—315 (РГБ).