Перайсці да зместу

Хайда-Гуаі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хайда-Гуаі
англ. Haida Gwaii
Характарыстыкі
Плошча10 180 км²
Найвышэйшы пункт1 164 м
Насельніцтва4 761 чал. (2008)
Шчыльнасць насельніцтва0,47 чал./км²
Размяшчэнне
53°00′ пн. ш. 132°00′ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
ПравінцыяБрытанская Калумбія
Хайда-Гуаі (Канада)
Хайда-Гуаі
Хайда-Гуаі
Хайда-Гуаі (Брытанская Калумбія)
Хайда-Гуаі
Хайда-Гуаі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хайда-Гуаі, да 2010 года — Астравы Каралевы Шарлоты — (мове індзейцаў хайда: Хайда-Гуаі, Haida Gwaii; на англ.: Queen Charlotte Islands) «астравы людзей», з 2010 года афіцыйнае найменне архіпелага ў межах Брытанскай Калумбіі[1]) — архіпелаг ля паўночна-заходняга ўзбярэжжа канадскай правінцыі Брытанская Калумбія, які складаецца з двух галоўных астравоў Грэй на поўначы і Морсбі на поўдні, выспаў Луіз, Лайел, Канг, а таксама прыкладна 150 невялікіх астравоў. Агульная плошча архіпелага 10180 км². Архіпелаг аддзяляецца ад мацерыка пралівам Хекатэ. Востраў Ванкувер знаходзіцца на поўдзень ад архіпелага, аддзелены залівам Каралевы Шарлоты, амерыканскі штат Аляска знаходзіцца на поўначы, аддзелены пралівам Дыксан-Энтранс. Клімат на архіпелагу умераны, вільготны. Заходняя частка ўзбярэжжа архіпелага гарыстая, на паўночным усходзе вострава Грэй знаходзіцца шырокая нізіна, углыб якой укліньваецца ўнутраная бухта Масет[2]. Таксама на паўночным усходзе вострава размешчаны правінцыйны парк Найкун (Naikoon Provincial Park). На паўднёвым захадзе вострава Морсбі размешчана Нацыянальная паркавая рэзервацыя Гуаі-Хаанас.

Да перайменавання архіпелаг, быў названы ў гонар каралевы Вялікабрытаніі Шарлоты, жонкі караля Георга III.

Насельніцтва — 4761 чал.[3]

Зноскі