Фудзіяма
Фудзіяма | |
---|---|
яп. 富士山 | |
Краіна | |
Рэгіён | Цюбу |
Востраў | Хонсю |
Форма вулкана | стратавулкан |
Дыяметр кратара | каля 500 м |
Глыбіня кратара | каля 200 м |
Апошняе вывяржэнне | 1707—1708 |
Вышыня вяршыні | 3776 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фудзіяма (Фудзі, Фудзісан; яп.: 富士山) — дзеючы вулкан на японскім востраве Хонсю за 90 км на паўднёвы захад ад Токіа. У цяперашні час вулкан лічыцца слаба актыўным, апошняе вывяржэнне было ў 1707—1708 годзе.
Вышыня гары — 3776 м (самая высокая ў Японіі). Уяўляе правільны конус з кратарам дыяметрам каля 700 м і глыбінёй каля 250 м. На схілах маюцца бакавыя кратары і шлакавыя конусы. Стратавулкан.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]З-за існавання розных метадаў транскрыпцыі японскай мовы гара Фудзі мае розныя назвы, некаторыя з якіх памылковыя. Так, на японскай мове гара Фудзі вымаўляецца як Фудзісан, але з-за памылкі чытання кандзі 山 часам заходнікі называюць яе «Фудзіяма»
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гара Фудзі размешчана ў цэнтральнай частцы Японіі і галоўным востраве Хонсю, апаясаная гарамі Акаісі Японскімі Альпамі на Захадзе, гарамі Акуціцібу на поўначы і Ціхім акіянам на поўдні і ўсходзе. Адміністрацыйна ён размешчаны ў прэфектурах Сідзуока на поўдні і Яманасі на поўначы. Узвышаючыся на вышыні 3776 метраў над узроўнем мора на піку Сін-Фудзі, ён з’яўляецца самай высокай кропкай Японіі, бачнай у дні добрага надвор’я з Токіа, размешчанага менш чым у 100 кіламетрах на паўночны ўсход.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 495. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фудзияма (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Гара Фудзі Архівавана 24 сакавіка 2010.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фудзі