Перайсці да зместу

Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з УЦВК)
Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт
Тып
Тып выканаўчы камітэт
Дзяржава  РСФСР
Гісторыя
Дата заснавання 25 лістапада 1917
Дата скасавання 15 ліпеня 1938
Папярэднік Часовы савет Расійскай рэспублікі
Пераемнік Вярхоўны Савет РСФСР
Кіраўніцтва
Старшыня Міхаіл Калінін (апошні), УКП(б)
з 30 сакавіка 1919
па 15 ліпеня 1938

Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК, руск.: Всероссийский центральный исполнительный комитет, ВЦИК) — вышэйшы, нароўні са Усерасійскім з’ездам Саветаў, заканадаўчы, распарадчы і кантралюючы орган дзяржаўнай улады Расійскай Савецкай Рэспублікі і РСФСР да 1938 года.

Выбіраўся Усерасійскім з’ездам Саветаў і дзейнічаў у перыяды паміж з’ездамі, з 1918 года для рэалізацыі рашэнняў з’езду, фарміраваў Савет народных камісараў РСФСР[1].

Пасля смерці першага старшыні УЦВК Я. М. Свярдлова, які валодаў у партыі вялікім аўтарытэтам, пытанне пра кандыдатуру на пасаду старшыні разглядалася на Пленуме ЦК РКП(б) 25 сакавіка 1919 года. Былі прапанаваны кандыдатуры Ф. Э. Дзяржынскага, М. І. Калініна, М. М. Красцінскага, А. Г. Белабародава, У. І. Неўскага і прадстаўніка аблвыканкама Заходняй вобласці і фронту Іванова. За кандыдатуру Калініна прагаласавала 7, супраць — 4, устрымалася — 2[2].

Да ўтварэння СССР у склад УЦВК таксама ўваходзілі прадстаўнікі Украінскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі і Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, якія выбіраліся на рэспубліканскіх з’ездах Саветаў. УЦВК, выбраны IX Усерасійскім з’ездам Саветаў, уключаў апроч прадстаўнікоў Украіны і Беларусі дэлегатаў ад Закаўказскіх рэспублік[3]. З лістапада 1917 года паміж сесіямі УЦВКа яго функцыі ажыццяўляліся Прэзідыумам, аператыўным органам УЦВК. Усяго адбыліся 33 сесіі УЦВК працягласцю ад 1 да 15 дзён[4]. Апарат УЦВК складаўся з Прэзідыума, Бюро і каля 20 аддзелаў[5].

УЦВК быў скасаваны ў 1938 годзе ў сувязі з прыняццем новай канстытуцыі РСФСР.

Старшыні УЦВК

[правіць | правіць зыходнік]

Сакратары УЦВК

[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідыум УЦВК

[правіць | правіць зыходнік]

Сфарміраваны на пасяджэнні УЦВК 2 лістапада 1917 года ў якасці пастаянна дзеючага аператыўнага органа ўлады. З пераходам УЦВК на сесійны парадак працы фактычна стаў органам вярхоўнай улады ў перыяд паміж сесіямі. Канстытуцыйна палажэнне аб Прэзідыуме УЦВК было замацавана 9 снежня 1919 года дэкрэтам «Аб савецкім будаўніцтве» VII з'езду Саветаў. Паводле яго Прэзідыум кіраваў пасяджэннямі УЦВК, рыхтаваў матэрыялы да іх, уносіў праекты дэкрэтаў на разгляд пленума УЦВКа, назіраў за выкананнем яго пастаноў.

29 снежня 1920 года дэкрэтам «Аб савецкім будаўніцтве» VIII з'езду Саветаў Прэзідыуму УЦВК было дадаткова нададзена права адмяняць пастановы СНК РСФСР, выдаваць пастановы ад імя УЦВК і вырашаць пытанні адміністрацыйна-гаспадарчага падзелу.

Па Канстытуцыі РСФСР 1925 года Прэзідыум УЦВК з'яўляўся вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам улады РСФСР у перыяд паміж сесіямі УЦВК. Выбіраўся УЦВК чарговага склікання. Ліквідаваны 3 снежня 1938 года.

Партыйны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова, на I Усерасійскім з'ездзе Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у склад Прэзідыума УЦВК уваходзілі прадстаўнікі шэрагу партый[6]. Пасля кастрычніцкага паўстання ў Петраградзе правыя эсэры і меншавікі адмовіліся ад удзелу ў працы Прэзідыума, замест іх у яго склад увайшлі прадстаўнікі левых эсэраў, а таксама бальшавікоў, якія адкрылі II з'езд Саветаў[7]. Пасля падзей 6—7 ліпеня 1918 года партыя левых эсэраў была абвешчана па-за законам, а яе прадстаўнікі выключаны з саветаў.

Апарат Прэзідыума

[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова апарат Прэзідыума УЦВК складаўся з аддзелаў, якія ў большасці сваёй не мелі выразных і заканадаўча аформленых становішчаў. У склад апарата Прэзідыума ў 1917—1921 гадах уваходзілі наступныя падраздзяленні:

  • ваенны аддзел (1917—1918)
  • фінансавы аддзел (1917—1938)
  • гаспадарча-харчовы аддзел (1917—1938)
  • аўтамабільны аддзел (1917—1922)
  • сялянскі аддзел (1918—1922)
  • касацыйны аддзел (1918—1922)
  • казацкі аддзел (1918—1921)
  • аддзел савецкай прапаганды (1918 год)
  • аддзел нацыянальнасцей (1919—1937)
  • аддзел сувязі (1919—1922)
  • урачэбна-санітарны аддзел (1917 год)
  • даведкавы стол (1917—1918)
  • упраўленне Крамлём і дамамі УЦВК а (1919—1921).

13 чэрвеня 1921 года апарат быў рэарганізаваны пастановай Прэзідыума УЦВК. Ён складаўся з:

  • кіраўніцтва справамі УЦВКа
    • сакратарыяты Прэзідыума УЦВКа і Старшыні УЦВКа,
    • агульны аддзел
    • фінансава-ўліковы аддзел
    • гаспадарчы аддзел
    • архіў
  • арганізацыйнага аддзела
    • пададзел сувязі з месцамі,
    • арганізацыйны пададзел
    • статыстычны пададзел
    • рэдакцыйны пададзел
  • аддзела прыватных заяў
  • транспартнага аддзела
  • камендатуры Крамля
  • клуба
  • бібліятэкі
  • аўтабаявога атрада.

У далейшым структура апарата неаднаразова змянялася. Да моманту расфарміравання яна мела наступны выгляд:

  • сакратарыят Прэзідыума УЦВК
  • прыёмная Старшыні УЦВК а
  • фінансавы аддзел
  • сектар кадраў
  • гаспадарчы аддзел
  • інструктарска-інфармацыйная група.
  1. Канстытуцыя РСФСР 1918-га года, арт. 35: «Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Саветаў утварае Савет Народных Камісараў для агульнага кіравання справамі Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі і аддзелы (Народныя Камісарыяты) для кіравання асобнымі галінамі».
  2. Протокол заседания пленума ЦК РКП(б) 25.03.1919 // Известия ЦК КПСС — 1989 № 12 — С.133.
  3. «Съезды Советов РСФСР в резолюциях и постановлениях». М., 1939, стр. 203.
  4. 03468(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2019. Праверана 21 жніўня 2007.
  5. «Абраны УЦВК I склікання» Архівавана 19 снежня 2014. «На пасяджэнні УЦВК 22 чэрвеня (5 ліпеня) 1917 г. была зацверджана яго ўнутраная структура. У апарат УЦВК уваходзілі Прэзідыум, Бюро і каля 20 аддзелаў».
  6. «Абраны УЦВК I склікання» Архівавана 19 снежня 2014., ФДБУ «Прэзідэнцкая бібліятэка імя Б. М. Ельцына»: «Прэзідыум УЦВК з'яўляўся агульным кіруючым органам і павінен быў складацца з 9 чалавек па прадстаўніцтве трох вялікіх фракцый УЦВК: меншавікоў, сацыялістаў-рэвалюцыянераў і бальшавікоў».
  7. «История России», 2013, авторы: А. С. Орлов, В. А. Георгиев, Н. Г. Георгиева, Т. А. Сивохина, «Глава 31. Октябрьская революция. II съезд Советов», стр. 337, ISBN 978-5-392-07761-8: «Съезд избрал новый состав Всероссийского Центрального исполнительного комитета (ВЦИК). В него вошли большевики и левые эсеры. Меньшевики и правые эсеры отказались от участия в работе ВЦИК».