Сімвал драма
Сімвал ці знак драма (֏) — кароткае пазначэнне нацыянальнай валюты Арменіі. Уяўляе сабою перакрэсленую дзвюма гарызантальнымі лініямі вялікую літару Դ (d), якая сустракаецца толькі ў армянскім алфавіце і з якой пачынаецца слова «драм» (арм.: Դրամ), якая пазначае нацыянальную грашовую адзінку і грошы ў шырокім сэнсе.
Найранейшы дакумент, дзе быў скарыстаны знак, датаваны 7 верасня 1995 годам. Афіцыйнае цверджанне знака адбылося ў 2001 годзе[1], у 2003 годзе знак змешчаны на рэверс 10-тысячнай банкноты; у 2007 годзе ўлучаны Нацыянальным інстытутам стандартаў Арменіі ў стандарт ОСТ 34.001-2006; у 2012 годзе — у стандарт Юнікод (група «Армянскае пісьмо»; англ.: Armenian): арыгінальная назва — Armenian dram sign (англ.); код — U+058F.
Паводле рашэння тэндарнай камісіі ЦБ Арменіі афіцыйнымі аўтарамі знака адначасна лічацца Карэн Камендаран і Рубен Арутчан, якія прапанавалі падобныя эскізы знака[2].
Укараненне і пасоўванне знака
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстанне на грашовых знаках
[правіць | правіць зыходнік]У 2003 годзе знак драма быў упершыню размешчаны на грашовым знаку — рэверсе купюры вартасцю 10 000 драмаў, паўторныя выпускі якой адбыліся ў 2006 і 2008 гадах[3][4].
У 2008 годзе знак драма змешчаны на рэверсе юбілейнай манеты вартасцю 5 000 драмаў, выпушчанай да 15-годдзя нацыянальнай грашовай адзінкі[5][6][7][8].
Улучэнне ў шрыфты і стандарты
[правіць | правіць зыходнік]У 2007 годзе Нацыянальны інстытут стандатаў Арменіі ўнёс папраўку ў стандарт кадавання знакаў і літар армянскага алфавіта ў раскладзе клавіятуры АСТ 34.001-2006, замяніўшы словазлучэнне armdram на графічную выяву знака. Знак драма пададзены ў стандарце кодам 91[7][9].
Пачынаючы з 2008 года пад эгідай Міністэрствы культуры Арменіі і армянскага прадстаўніцтва кампаніі Microsoft праводзяцца конкурсы не-лацінскіх шрыфтоў Granshan[10], у выніку чаго знак драма быў зафіксаваны ў новых армянскіх шрыфтах, абавязковых да ўжывання ў дзяржаўных установах (гл. падзел «Дадатковыя ілюстрацыі»).
У 2012 годзе знак драма канчаткова зацверджаны ў міжнародных стандартах Unicode і ISO[11][12].
Дадатковыя ілюстрацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Angella Poghosova. Armenian typeface Goga (Granshan-2009)
- Ara Baghdasaryan. Armenian font Rusa(недаступная спасылка) (Granshan-2009)
- Edik Ghabuzyan. Armenian font Asparez (Granshan-2009)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Armenian Dram Sign Establishing Act. — The Council of Central Bank of Armenia, Act #25 October 9, 2001 (Постановление Совета Центрального банка Республики Армения № 25 от 9 октября 2001 г. «Об утверждении символа армянского драма»)
- ↑ Драму 15 лет // Деловой экспресс : Экономический еженедельник Армении. — 25.11.2008. — № 43 (797). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
- ↑ Описание банкноты достоинством 10 000 драмов(нявызн.)(недаступная спасылка). Центральный банк Республики Армения. Праверана 2 верасня 2010.(недаступная спасылка)
- ↑
Интервью с Кареном Комендаряном // Газета Союза банков Армении. — Ноябрь, 2008. — № 4.
Комендарян К. Графический символ армянского драма // «Базис» : Первый армянский экономический журнал. — Ереван: Октябрь—ноябрь, 2008. — № 8—9.
Арзуманян К. Символ армянских денег // Деловой Экспресс : Экономическая газета. — Ереван: 21—28 ноября 2008. — № 43.
Захарян В. Валюнтаризм // Ереван : Журнал. — Этнопресс «Армения — Россия — США», Декабрь 2008. — № 12.
Памятник валюте // Ереван : Журнал. — Этнопресс «Армения — Россия — США», Декабрь 2008. — № 12.
Алоян А. Рождение армянского драма и символа // Экономика : Экономический, общественный, культурно-аналитический журнал. — Зима 2008—2009. — № 3 (9). - ↑ Описание юбилейной монеты достоинством 5000 драмов(нявызн.)(недаступная спасылка). Центральный банк Республики Армения. Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2010. Праверана 2 верасня 2010.
- ↑ Комендарян К.. Лекция об истории символов драма, доллара, евро в библиотеке American Corners, г. Ереван(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 2 верасня 2010.
Комендарян К.. Лекция об истории символов драма, доллара, евро в библиотеке American Corners, г. Гюмри(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 2 верасня 2010.
Комендарян К.. Лекция об истории символов драма, доллара, евро в офисе CRRC-Armenia (Caucasus Research Resource Centers), г. Ереван(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 2 верасня 2010. - ↑ а б Информационные технологии. Наборы символов и клавиатуры. Кодирование символов и раскладки клавиатуры. — АСТ 34.001-2006. — Ереван: Национальный институт стандартов, 2004—2007.
- ↑
Графический знак армянского драма // Тнгесагет : журнал Армянского государственного университета экономики. — Ноябрь 2008. — № 9 (641).
Обложка // Тнгесагет : журнал Армянского государственного университета экономики. — 2009. — № 4 (645). - ↑ Муравьев С. Тайна Месропа Маштоца // Литературная Армения. — 1995. — № 2.
- ↑ Официальная страница конкурса Granshan-2008
- ↑ [The Unicode Standard 8.0 Armenian http://unicode.org/charts/PDF/U0530.pdf]
- ↑ 2010-02-10 Proposal to encode an Armenian Dram currency symbol — Karl Pentzlin (WG2 N3771, L2/10-008)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сімвал драма
- Unicode Utilities: ֏
- graphemica.com: ֏
- symbl.cc: ֏
- Pinterest: Dram Sign