Перайсці да зместу

Сяргей Фёдаравіч Алейнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Алейнік)
Сяргей Фёдаравіч Алейнік
пасол Беларусі ў Ватыкане[d]
з 10 красавіка 2008
Папярэднік Уладзімір Раманавіч Каралёў
намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[d]
9 студзеня 2009 — 8 студзеня 2013
пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі[d]
8 студзеня 2013 — 20 ліпеня 2020
Папярэднік Аляксандр Юр’евіч Міхневіч
Пераемнік Максім Леанідавіч Ермаловіч
першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[d]
11 лютага 2022 — 13 снежня 2022
Папярэднік Аляксандр Яўгенавіч Гур’янаў
Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь
13 снежня 2022 — 27 чэрвеня 2024
Папярэднік Уладзімір Уладзіміравіч Макей
Пераемнік Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў
намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[d]
27 ліпеня 2020 — 11 лютага 2022

Нараджэнне 28 студзеня 1965(1965-01-28) (59 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сярге́й Фё́даравіч Але́йнік (нар. 28 студзеня 1965, Мінск) — беларускі палітык і дыпламат.

Нарадзіўся 28 студзеня 1965 года ў Мінску.

У 1986 годзе з адзнакай скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці «Нямецкая і англійская мовы». У 1986—1988 гадах працаваў намеснікам сакратара камітэта камсамола Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1988—1992 гадах праходзіў ваенную службу ва Узброеных Сілах.

На дыпламатычнай службе з 1992 года. У 1992—1993 гадах праходзіў навучанне ў Дыпламатычнай акадэміі ў Вене (1992—1993) па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны». У 1992—1993 гадах працаваў трэцім сакратаром консульскага ўпраўлення, у 1993—1994 гадах — начальнікам пашпартна-візавага аддзела консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 1994‒1995 гадах — намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага пратакола, намеснік начальніка службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 1995‒1996 гадах працаваў консулам, кіраўніком Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г. Гаазе.

У 1996‒1999 гадах працаваў саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Выканаўчым савеце Арганізацыі па забароне хімічнай зброі.

У 1999‒2002 гадах – выконваючы абавязкі начальніка, начальнік службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 5 кастрычніка 2002 года быў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

10 красавіка 2008 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле, Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Незалежным Ваенным Ордэне Гаспіталераў Святога Яна Ерусалімскага, Родаса і Мальты па сумяшчальніцтве.

9 студзеня 2009 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[1].

8 студзеня 2013 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтве[2].

20 ліпеня 2020 года быў вызвалены з пасады пасла ў сувязі з пераходам да іншага наймальніка[3].

20 ліпеня 2020 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь з захаваннем функцый Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле і пры Суверэнным Мальтыйскім Ордэне.

10 лютага 2022 года прызначаны першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[4] па 13 снежня 2022 года.

13 снежня 2022 года прызначаны міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь[5].

27 чэрвеня 2024 года вызвалены ад пасады міністра замежных спраў і прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання (па прэзідэнцкай квоце)[6].

Жанаты, мае двух сыноў.

Хобі: більярд.

Зноскі