Скаловія
Выгляд
Скаловія (Scalowia, Schalowenу[1]) — пруская зямля населеная племям скалваў ці скаловаў (Scalowite).
Знаходзілася на ўсходзе Прусіі, ляжала па абодвух берагах р. Нёман у ніжнім яго цячэнні, у басейне р. Нёмана і Прэгеля і па беразе Куршскага заліва. На ўсходзе да Скаловіі адносіліся таксама землі ніжняга цячэння р. Юры да вусця р. Мітавы і Нёмана. Цэнтрам Скаловіі, верагодна, была Раганіта (цяпер г. Неман[2]).
Назва, верагодна, з'яўляецца азначэннем лесу, часам яе таксама выводзяць да назвы невядомай р. Скальве-Скальва або да літ.: skalauti — блукаць[3]. Адзначаная таксама форма Scalwo[4]. Гледзячы на археалагічныя матэрыялы, скалвы былі роднасныя куршам — і першыя, і другія пасля ўвайшлі ў склад літоўскай і латышскай народнасцяў[5].
Зноскі
- ↑ Паводле Мікалая фон Ярошына
- ↑ Lowmianski H. Studja nad poczatkami spoleczenstwa i paristwa litewskiego. Wilno, 1931 — 1932. T. I—II., II. S. 22; Harmjanz H. Volkskunde und Siedlungsgeschichte Altpreussens. Berlin, 1942. S. 121; Powierski J. Skalowia // SSS. Wroclaw, 1975, T. 5, cz. 1. S.192—193., S.193
- ↑ Wilinski K. Walki polsko-pruskie w X—ХIII w. Lodz, 1984. S. 182
- ↑ Pierson W. Altpreussische Namen-Kodex // Zeitschrift fur preussische Geschichte und Landeskunde. Jg. X. Berlin, 1873. S.714.
- ↑ Финно-угры и балты в эпоху Средневековья / Отв. ред. В. В. Седов. М., 1987. С.409; 419