Сатледж
Сатледж | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1536 км |
Басейн | 395 тыс. км² |
Вадацёк | |
Выток | Тыбецкае нагор’е |
• Месцазнаходжанне | каля возера Ланга-Цо |
• Вышыня | 4630 м |
• Каардынаты | 30°50′39″ пн. ш. 81°12′16,50″ у. д.HGЯO |
Вусце | Інд |
• Каардынаты | 29°20′57,30″ пн. ш. 71°01′41,40″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Інд |
|
|
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сатледж, у ніжнім цячэнні Панджнад (панджаб.: ستلج, ਸਤਲੁਜ, урду: ستلج, хіндзі: सतलुज, санскр.: शतद्रु альбо सुतुद्री) — рака ў Азіі, самы буйны прыток Інда.
Працякае па тэрыторыі Кітая, Пакістана і Індыі. Выток знаходзіцца на Тыбецкім нагор’і на вышыні 4630 м каля гары Кайлас і возера Манасаравар, побач з заходнім берагам возера Ланга-Цо. Даўжыня ракі складае каля 1536 км (1050 км у Індыі), плошча басейна — 395 тыс. км² (24 тыс. км² у Індыі). На працягу 160 км рака з’яўляецца мяжой паміж Пакістанам і Індыяй[1].
На рацэ гарады Нангал, Лунхіяна, Рупар (Індыя), Іслам, Бахавалпур (Пакістан). На выхадзе з гор на рацэ буйны гідратэхнічны комплекс Бхакра-Нангал, які складаецца з плаціны Бхакра-Нангал, 4-х ГЭС і сеткі арашальных каналаў агульнай даўжынёй каля 4500 км[1].
Зноскі
- ↑ а б Портал География — Электронная Земля — Eearth Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сатледж, Сатладж // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 193. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Портал География — Электронная Земля — Eearth // Інстытут геаграфіі РАН Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сатледж