Самані
Самані | |||||
---|---|---|---|---|---|
* тадж.: сомонӣ | |||||
| |||||
Коды і сімвалы | |||||
Коды ISO 4217 | TJS | ||||
Сімвалы | SM | ||||
Абрэвіятуры | с. • смн. • сом. | ||||
Вытворныя і паралельныя адзінкі | |||||
Дробныя | дырам (1⁄100) | ||||
Манеты і банкноты ў абарачэнні | |||||
Манеты |
1, 2, 5, 10, 20, 25 і 50 дырамаў 1, 3 і 5 самані |
||||
Банкноты |
1, 5, 20 і 50 дырамаў 1, 3, 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 самані |
||||
Уведзена | 30 кастрычніка 2000 | ||||
Валюта-папярэднік | Tajikistani ruble[d] і савецкі рубель | ||||
Эмісія і выраб монет і банкнот | |||||
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | National Bank of Tajikistan[d] | ||||
Вытворца банкнот | Дзяржзнак | ||||
Манетны двор | Санкт-Пецярбургскі манетны двор, Казахстанскі манетны двор | ||||
Курсы на 26 лістапада 2024 года | |||||
1 USD | 10,58 SM | ||||
1 EUR | 11,13 SM | ||||
1 RUB | 0,1007 SM | ||||
1 GBP | 13,32 SM | ||||
1 JPY | 0,06885 SM | ||||
1 BYN | 2,99 SM | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Самані́ (па-таджыкску: сомонӣ, ISO 4217: TJS) — афіцыйная валюта Таджыкістана, названа ў гонар сярэднявечнага эміра Ісмаіла Самані. Уведзены ў абарачэнне 30 кастрычніка 2000 года, замяніўшы таджыкскі рубель. Курс абмену новай валюты складаў 1 самані да 1000 таджыкскіх рублёў, абмен цягнуўся да 1 красавіка 2001 года.
Літарны код ISO 4217 — TJS, лічбавы — 972, афіцыйны сімвал — с. Адзін самані дзеліцца на 100 дырамаў. Існуюць банкноты вартасцю 1, 5, 10, 20, 50 і 100 самані і 1, 5, 20 і 50 дырамаў, а таксама манеты 1, 5, 10, 20, 25, 50, дырамаў і 1, 3 і 5 самані.
Інфляцыя на жнівень 2023 г. складае 4,2 %[1].
Манеты
[правіць | правіць зыходнік]Серыя 2001—2018 гадоў
[правіць | правіць зыходнік]Манеты гэтага выпуску чаканіліся на Санкт-Пецярбургскім манетным двары. На манетах 2006 года выпуску, у параўнанні з манетамі 2001 года, павялічаны відарыс наміналу. У 2018 годзе былі выпушчаны манеты наміналам 1, 3 і 5 самані са змененым дызайнам, адчаканеныя на Казахстанскім манетным двары.
Відарыс | Намінал | Матэрыял | Дыяметр (мм) |
Таўшчыня (мм) |
Маса (г) |
Гурт | Гады выпуску |
---|---|---|---|---|---|---|---|
5 дырамаў | сталь, плакіраванне латунню |
16,5 | 1,35 | 2 | гладкі | 2001 2006 | |
10 дырамаў | 17,5 | 1,4 | 2,4 | 2001 2006 | |||
20 дырамаў | 18,5 | 1,4 | 2,7 | 2001 2006 | |||
25 дырамаў | медзь+цынк | 19 | 1,4 | 2,76 | рубчасты | 2001 2006 | |
сталь, плак. латунню | 2,8 | 2006 | |||||
50 дырамаў | медзь+цынк | 21 | 1,45 | 3,6 | 2001 2006 | ||
сталь, плак. латунню | 3,4 | 2006 | |||||
1 самані | нейзільбер | 24 | 1,6 | 5,2 | перарывіста- рубчасты |
2001 | |
24,5 | 1,8 | 5,8 | 2018 | ||||
3 самані | 25,5 | 1,8 | 6,3 | гладкі з надпісам СЕ СОМОНӢ |
2001 | ||
2018 | |||||||
5 самані | 26,5 | 1,85 | 7 | перарывіста- рубчасты са зорачкамі |
2001 | ||
2018 |
Серыя 2011 года
[правіць | правіць зыходнік]З мэтай паляпшэння якасці грашовага абарачэння 15 чэрвеня 2011 года была выпушчана новая серыя манет наміналам у 5, 10, 20 і 50 дырамаў і 1 самані[2]. Манеты наміналам у 1 і 2 дырамы былі выпушчаны ў абарачэнне з 2 лютага 2013 года. Усе манеты чаканяцца на Казахстанскім манетным двары[3].
Усе манеты мінулых выпускаў (2001 і 2006 гады) застаюцца законнымі сродкамі плацяжу[4].
У 2015 і 2017 гадах былі выпушчаны манеты наміналам 5, 10, 20, 50 дырамаў і 1 самані (толькі ў 2017) з некалькі змененым дызайнам[5].
Памятныя манеты
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны банк Таджыкістана выпускае памятныя і юбілейныя манеты з каштоўных (золата — наміналамі 50, 100 і 200 самані і срэбра — наміналамі 1, 3, 5, 50, 100 і 500 самані) і некаштоўных металаў (біметал — наміналам 3 і 5 самані, мельхіёр і нейзільбер — наміналам 1 самані), пачынаючы з 2004 года, калі былі выпушчаны чатыры манеты, прысвечаныя 10-годдзю Канстытуцыі Таджыкістана і 80-годдзю Душанбэ.
Па стане на пачатак 2015 года было выпушчана 30 разнавіднасцяў манет, у тым ліку 5 біметалічных, 2 з мельхіёру, 1 з нейзільбера, 19 са срэбра 925 пробы і 3 з золата 900 пробы.
Банкноты
[правіць | правіць зыходнік]Банкноты вартасцю 1, 5, 20, 50 дырамаў і 1, 5, 10, 20, 50 і 100 самані былі выпушчаны ў абарачэнне з 30 кастрычніка 2000 года ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан № 415.
У 2010 годзе былі выпушчаны мадыфікацыі банкнот у 1, 5, 10 і 20 самані са змененым каляровым афармленнем[6], а таксама новыя банкноты наміналам у 3, 200 і 500 самані (з 10 верасня)[7].
25 снежня 2012 года выпушчаны мадыфікацыі банкнот наміналам 5 і 10 самані з дадатковым галаграфічным ахоўным элементам[8].
З 5 сакавіка 2013 года ў абарачэнне былі ўведзены мадыфікацыі банкнот наміналам 20, 50 і 100 самані, якія маюць новы элемент абароны: тры апошнія лічбы серыйнага нумара надрукаваны на кінеграме з дапамогай лазера і маюць павышаны рэльеф, які можна адрозніць няўзброеным вокам і навобмацак[9].
31 жніўня 2017 года Нацбанк Таджыкістана выпусціў у абарачэнне мадыфікацыі банкнот 10, 20, 50 і 100 самані, якія маюць новыя элементы аховы[10]. На ўсіх банкнотах заменены подпіс старшыні Нацбанка, а год зменены на 2017. На банкноце ў 100 самані на адным баку зменены ахоўныя палосы, эмблема банка зменшана. На адваротным баку банкноты металізаваная ахоўная нітка стала шырэйшай, флаг рэспублікі і эмблема банка таксама зменшаны.
У 2021 годзе банкноты 10, 20, 50, 100, 200 і 500 самані былі мадыфікаваныя — подпіс старшыні Нацбанка зноў заменены.
Выява | Намінал | Памеры (мм) |
Асноўныя колеры |
Апісанне | Гады выпуску | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Пярэдні бок | Адваротны бок | Пярэдні бок | Адваротны бок | ||||
1 дырам | 100×60 | карычневы | будынак Тэатра оперы і балета імя Садрыдзіна Айні | горны краявід | 1999 | ||
5 дырамаў | сіні | Палац культуры «Арбоб» | маўзалей у Чылучорчашме | ||||
20 дырамаў | зялёны | зала пасяджэнняў Нацыянальнага банка Таджыкістана | горная дарога | ||||
50 дырамаў | фіялетавы | заснавальнік дзяржавы Саманідаў Абу Ібрахім Ісмаіл ібн Ахмад Самані (849—907) |
горная даліна | ||||
1 самані | 141×65 | зялёны | паэт, грамадска-палітычны дзеяч Таджыкістана Мірзо Турсун-задэ (1911—1977) |
будынак Нацыянальнага банка Таджыкістана | 1999 | ||
3 самані | пурпурны | герой Таджыкістана, дзяржаўны дзеяч Таджыкістана Шырыншо Шотэмар (1899—1937) |
будынак Парламента Таджыкістана | 2010 | |||
5 самані | 144×65 | сіні | заснавальнік сучаснай таджыкскай літаратуры Садрыдзін Айні (1878—1954) |
маўзалей Абу Абдалаха Рудакі ў Пенджыкентскім раёне | 1999 | ||
10 самані | 147×65 | аранжавы пурпурны |
таджыкскі мысляр і паэт Мір Саід Алі Хамадані (1314—1384) |
маўзалей Мір Саіда Алі Хамадані ў г. Куляб | 1999 2017 2018 2021 2022 | ||
20 самані | 150×65 | карычневы блакітны |
персідскі філосаф і лекар, вучоны-энцыклапедыст Абу Алі Хусайн ібн Абдала ібн Сіна (Авіцэна; 980—1037) |
Гісарская крэпасць | |||
50 самані | 153×65 | сіні жоўты |
вучоны, дзяржаўны дзеяч Таджыкістана Бабаджан Гафураў (1908—1977) |
чайхана «Сино» ў Ісфарынскім раёне | |||
100 самані | 156×65 | карычневы блакітны |
заснавальнік дзяржавы Саманідаў Абу Ібрахім Ісмаіл ібн Ахмад Самані (849—907) |
Прэзідэнцкі палац | 1999 2017 2021 2022 | ||
200 самані | 159×68 | карычневы жоўты блакітны |
герой Таджыкістана, дзяржаўны дзеяч Таджыкістана Нусратулло Махсум (1881—1937) |
будынак Нацыянальнай бібліятэкі | 2010 2018 2021 2022 | ||
500 самані | 162×71 | сіні жоўты |
заснавальнік таджыкскай (персідскай) класічнай літаратуры Абу Абдалах Рудакі (858—941) |
Палац нацыі | 2010 2018 2021 2022 | ||
Маштаб выяў — 1,0 пікселя на міліметр. |
Ахоўныя элементы
[правіць | правіць зыходнік]- Дырамы:
- Папера, якая змяшчае бясколерныя ахоўныя валокны, люмінесціруючыя чырвоным, сінім і зялёным святлом
- Вадзяны знак у выглядзе эмблемы Нацыянальнага банка Таджыкістана
- Металізаваная ахоўная нітка аконнага тыпу з паўтаральным тэкстам «БМТ» (тадж.: Бонки миллии Тоҷикистон — Нацыянальны банк Таджыкістана)
- Мікратэкст з выявай наміналу банкноты на таджыкскай (пярэдні бок) і англійскай мовах (адваротны)
- Серыйны нумар з магнітнымі ўласцівасцямі
- Самані:
- Папера, якая змяшчае бясколерныя ахоўныя валокны, люмінесціруючыя чырвоным, сінім і зялёным святлом
- Вадзяны знак у выглядзе партрэта чалавека, намаляванага на банкноце
- Металізаваная ахоўная нітка аконнага тыпу з паўтаральным тэкстам «БМТ»
- Мікратэкст з выявай наміналу банкноты на таджыкскай (пярэдні бок) і англійскай мовах (адваротны)
- Гарызантальна размешчаны серыйны з магнітнымі ўласцівасцямі
- Друкавана-ціснуты элемент супраць капіявання: пры разглядзе банкноты пад рознымі кутамі ў малюнку «цюльпана» відаць некалькі лікаў, якія абазначаюць намінал банкноты
- Сумяшчальныя элементы ўзору ў светлым крузе на пярэднім і адваротным баках утвараюць эмблему НБТ
- Галаграфічная ахоўная паласа з эмблемамі НБТ і тэкстам на таджыкскай і англійскай мовах (у банкнот наміналам 20-500 самані; у 5 і 10 самані — з 2012 года)
- Метка для людзей з аслабленым зрокам
- Рэльефная выява апошніх трох лічбаў серыйнага нумара на кінеграме (з 2013 года ў банкнот наміналам 20, 50 і 100 самані)
Сімвал самані
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 2015 года Нацыянальны банк Таджыкістана аб’явіў аб пачатку конкурсу на распрацоўку сімвала самані, які павінен быў завяршыцца да пачатку кастрычніка. Аднак скончыўся ён безвынікова, да гэтага часу сімвалам нацыянальнай валюты Таджыкістана з’яўляецца звычайнае скарачэнне — літара «с»[11][12].
Рэжым валютнага курса
[правіць | правіць зыходнік]Рынкавы курс | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
|
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Национальный Банк Таджикистана (руск.). nbt.tj. Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2019. Праверана 18 мая 2021.
- ↑ НИАТ «Ховар»: В Таджикистане в обращение пущены новые монеты(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2014. Праверана 18 лістапада 2013.
- ↑ Монеты стран СНГ и Балтии — Монеты Таджикистана . www.ciscoins.net. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2018. Праверана 18 мая 2021.
- ↑ ASIA-Plus: Нацбанк Таджикистана выпустил в обращение новые монеты(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2014. Праверана 18 лістапада 2013.
- ↑ Монеты стран СНГ и Балтии — Монеты Таджикистана . www.ciscoins.net. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2018. Праверана 18 мая 2021.
- ↑ Загоренко Д. Н. Реестр банкнот. Страны СНГ и Балтии. — Донецк: Изд-во «Лондон XXI», 2012
- ↑ НИАТ «Ховар»: Купюры достоинством в 3, 200 и 500 сомони будут выпущены в оборот в РТ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2014. Праверана 18 лістапада 2013.
- ↑ ТаджикТА: Нацбанк Таджикистана ввёл в обращение новые банкноты с дополнительным элементом защиты (руск.)(недаступная спасылка). tajikta.tj. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016.
- ↑ НИАТ «Ховар»: В обращение введены новые банкноты(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2014. Праверана 18 лістапада 2013.
- ↑ ASIA-Plus: В Таджикистане будут введены в обращение новые купюры 10, 20, 50 и 100 сомони(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2018. Праверана 19 лютага 2018.
- ↑ НБТ объявляет конкурс на создание международного символа национальной валюты (руск.). www.nbt.tj. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2017. Праверана 18 мая 2021.
- ↑ В Таджикистане объявлен конкурс на символ национальной валюты (руск.). www.vedomosti.ru. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2020. Праверана 18 мая 2021. / Ведомости
Спасылки
[правіць | правіць зыходнік]Самані на Вікісховішчы |
- Нацыянальны Банк Таджыкістана — Банкноты (руск.). www.nbt.tj. Праверана 18 мая 2021.
- Манеты краін СНД і Балтыі — Манеты Таджыкістана(недаступная спасылка). www.ciscoins.net. Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2017. Праверана 18 мая 2021.