Сабескія
Сабескія — арыстакратычны род у Польшчы і ВКЛ герба Яніна, вядомы з XVI ст.
Ян Сабескі ў 1574 годзе быў суддзём земскім стенжыцкім, яго брат — Войцех, быў падкаморым люблінскім. Ад Яна пачынаецца галіна роду, якая жыла яшчэ ў 1860-х гадах і занесена ў радаводныя кнігі дваран Царства Польскага; ад Войцеха — галіна, вядомая ў гісторыі Рэчы Паспалітай.
Сын Войцеха — Марк, ваявода люблінскі і маршалам вялікім каронным (памёр 1607), яго сын — Якуб Сабескі (1590—1646), кашталянам кракаўскі. У 1617 годзе Якуб быў сярод радцаў пры каралевічы Уладзіславе, які адпраўляўся ў Маскву, потым быў упаўнаважаны весці перамовы пра мірны дагавор; у 1643 годзе вёў мірныя перамовы са шведамі.
Сын Якуба — Ян, быў абраны на польскі сталец. Яго дачка — Тэрэзія-Кунегунда (1676—1730), узяла шлюб з курфюрстам баварскім Максіміліянам-Эмануілам. Сын Якуб Людвіг Генрых (1667—1739), са шлюбу з Гедвігай-Елісаветай, прынцэсай пфальц-баварскай, меў дзвюх дочак — Марыю-Караліну (1697—1740), якая была ў двух шлюбах з двума герцагамі дэ Булён паслядоўна, і Марыю-Клементыну (1702—1735), жонку прэтэндэнта на англійскі сталец Якава Стюарта. Са смерцю каралевіча Якуба Людвіга Генрыха скончылася па мячы лінія Войцеха Сабескага.