Перайсці да зместу

Маскоўская дзяржава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рускае царства)
Гістарычная дзяржава
Маскоўская дзяржава
Герб Маскоўскай дзяржавы
[крыніца?]Сцяг цара маскоўскага (1693)[1]
Герб Маскоўскай дзяржавы [крыніца?]
Сцяг цара маскоўскага (1693)[1]
Маскоўская дзяржава ў      1500,      1600 і      1700.
Маскоўская дзяржава ў      1500,      1600 і      1700.
< 
< 
 >
1478 — 1721

Сталіца
Мова(ы) руская
Афіцыйная мова царкоўнаславянская мова і руская
Рэлігія праваслаўе
Грашовая адзінка рубель[d]
Плошча
  • станам на 1547 год — 3 млн км²
  • канец XVII ст. — 14,5 млн км²
Насельніцтва
  • канец XVI стагоддзя — 5 млн
  • 1640-я гады — 7 млн
  • 1670-я гады — 11 млн
  • 1719 год — 15 млн
Форма кіравання саслоўна-прадстаўнічая манархія
Дынастыя 3 дынастыі (Рурыкавічы, Гадуновы, Раманавы)
1 кіраўнік па-за дынастыямі
Буйнейшыя гарады Масква, Яраслаўль, Казань, Ноўгарад
Валюта Рубель
Гасудар / Цар усяе Русі
 • 1478—1505 Іван III Васілевіч (узяў тытул «усяе Русі»)
 • 1547—1584 Іван IV Васілевіч (узяў тытул цара)
 • 1682—1721 Пётр I Вялікі (апошні, узяў тытул імператара)
Пераемнасць
Вялікае Княства Маскоўскае
Расійская імперыя >
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг Расіі Гісторыя Расіі

Усходнія славяне, русы
Старажытная Кіеўская дзяржава (IX—XII ст.)
Удзельная Русь (XII—XVI ст.)
Наўгародская дзяржава (1136—1478)
Уладзіміра-Суздальскае княства (1157—1389)
Маскоўскае княства (1263—1478)
Маскоўская дзяржава (1478—1721)
Расійская імперыя (1721—1917)
Расійская рэспубліка (1917)
Савецкая Расія (1917—1922)
СССР (1922—1991)
Расійская Федэрацыя (з 1991)

Назвы | Кіраўнікі | Храналогія | Экспансія
Партал «Расія»

Маскоўская дзяржава або Масковія (англ.: Muscovy, ням.: Moskowien) — дзяржава ва Усходняй Еўропе і пазней у Азіі ў 1478—1721 гадах.

У Вялікім Княстве Літоўскім, пазней у Рэчы Паспалітай і іншых дзяржавах не прызнавалі за вялікімі князямі маскоўскімі тытул «Русі», пагатоў «усяе Русі», а пазней і царскі тытул[2]. Тытул цара быў самапрыняты, без памазання як належыць цэзару (імператару), чыёй слоўнай формай ёсць «цар» і як пазіцыянавалі сябе вялікія князі маскоўскія. Традыцыйнай назва дзяржавы вялікіх князёў маскоўскіх, пасля яе значнага пашырэння за межы Вялікага Княства Уладзімірскага і Маскоўскага, як у Вялікім Княстве Літоўскім і Кароне Польскай, так і ў іншых краінах была Маскоўская дзяржава або папросту Масковія або Масква. Назвы Рускае царства[3] (руск.: Русское царство) і яе візантыязаваны варыянт Расійскае царства[4][5][6][7], а таксама проста Русь або Русіяꙋсїѧ), як адны з шэрагу саманазваў, ужываліся ў самой Маскоўскай дзяржаве. Назвы Руская дзяржава і Расійская дзяржава з’явілася і культываваліся ў расійскай гістарыяграфіі XVIII—XIX ст., адтуль перайшлі ў савецкую гістарыяграфію, дзе з’явілася назва Руская цэнтралізаваная дзяржава. З савецкай гістарыяграфіі назва трапіла ў нацыянальныя гістарыяграфіі постсавецкіх краін, у тым ліку ў беларускую (напр. гл.[8][9])

У 1547 годзе вялікі князь маскоўскі Іван IV каранаваўся і прыняў поўны тытул «Вялікі цар, Божаю літасцю цар і вялікі князь усяе Русі, Уладзімірскі, Маскоўскі, Наўгародскі, Пскоўскі, Разанскі, Цвярскі, Югорскі, Пермскі, Вяцкі, Балгарскі і іншых»[10], пазней, з пашырэннем меж дзяржавы, дадаліся «цар Казанскі, цар Астраханскі, цар Сібірскі», «і ўсяе Паўночнай краіны ўладар»[11].

Па тытулатуры царству папярэднічала Вялікае Княства Маскоўскае, а пераемнікам была Расійская імперыя[12][13][14]. У гістарыяграфіі ёсць традыцыя перыядызацыі рускай гісторыі, паводле якой узнікненне незалежнай рускай цэнтралізаванай дзяржавы адносяць да часоў уладарства вялікага князя маскоўскага Івана III. Ідэя кансалідацыі зямель старажытнай Кіеўскай дзяржавы, у тым ліку тых, што былі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, пад уладай маскоўскага ўладара прасочваюцца на працягу ўсёй гісторыі Маскоўскай дзяржавы і перанята Расійскай імперыяй[15][16].

Тэрыторыя Маскоўскай дзяржавы ў канцы XVI ст. складала каля 5,5 млн км² — на поўначы даходзіла да Баранцава і Белага мораў, на паўночным усходзе ўключала Урал, на паўночным захадзе межавала з Нарвегіяй, Швецыяй і Інфлянцкім ордэнам, на захадзе і паўднёвым захадзе — з Вялікім Княствам Літоўскім, на поўдні не мела акрэсленых меж. Насельніцтва каля 9—10 мільёнаў чалавек. Поруч з маскоўцамі ў дзяржаве жылі лапары, ханты, комі, удмурты, татары, марыйцы, чувашы, мардва, карэлы і іншыя. Падчас войнаў з Вялікім Княствам Літоўскім маскоўцы неаднойчы выводзілі ў палон значныя групы абывацеляў гэтай дзяржавы, у асноўным продкаў беларусаў. Палонныя з Вялікага княства Літоўскага зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё рамяства і духоўнай культуры Маскоўскай дзяржавы.

Цэнтралізаваная руская дзяржава створаная вялікім князем маскоўскім Іванам III, які прыняў тытул «государя всея Руси» і барацьба за землі старажытнай Кіеўскай дзяржавы (Русі) вызначала гісторыю Усходняй Еўропы на працягу XV—XVIII стагоддзяў.

У 1547 годзе Іван IV каранаваўся як цар. У 1550-я гады ён далучыў Казанскае і Астраханскае ханствы, у залежнасць ад Масквы трапілі Вялікая Нагайская арда і Сібірскае ханства, пачалося засваенне маскавітамі Сібіры. Іван Грозны распачаў Інфлянцкую вайну (1558—1582), у выніку якой Масква страціла некаторыя паўноўчна-заходнія землі.

Пасля заняцця стальца Фёдарам Іванавічам (1584—1598), апошнім з дынастыі Рурыкавічаў, у Маскоўскай дзяржаве настаў г. зв. Смутны час. Адметнасцю ўладарства Барыса Гадунова (1598—1605), Ілжэдзмітрыя I (1606) і Васіля Шуйскага (1606—1612) былі вострыя сацыяльныя канфлікты і палітычная нестабільнасць[17]. Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1609—1618), мэтай якой было вяртанне Смаленска і іншых зямель і падтрымка прэтэндэнта на маскоўскі сталец Ілжэдзмітрыя I, з 1610 года вялася, каб забяспечыць маскоўскі сталец за абвешчаным царом Уладзіславам Вазам. У 1613 годзе на маскоўскі сталец абралі Міхаіла Фёдаравіча (1613—1645), першага ўладара з дынастыі Раманавых. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў скончылася для Масквы няўдала.

3 пачаткам уладарства Аляксея Міхайлавіча (1645—1676) маскоўскі ўрад працягнуў курс на захоп сучасных беларускіх і ўкраінскіх зямель. Трынаццацігадовая вайны (1654—1667) мела для Вялікага княства Літоўскага катастрафічны характар і скончылася стратай Смаленшчыны, Севершчыны, а для Польшчы — левабярэжнай Украіны. Разам з тым яна выклікала ў Маскоўскай дзяржаве рэзкае пагаршэнне сацыяльна-эканамічнага становішча (сялянская вайна 1670—1671 гадоў на чале з Разіным, шматлікія паўстанні, у тым ліку ў Маскве)[18].

Адметнасцю ўладарства Фёдара Аляксеевіча (1676—1682), Соф’і Аляксееўны (1682—1689), Івана V Аляксеевіча (1682—1696), Пятра I (1682—1725) было ўзмацненне намаганняў атрымаць выхад да Чорнага мора, спыніць агрэсіўную палітыку Крымскага ханства і Асманскай імперыі. Пасля сканчэння Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721), у выніку якой да Маскоўскай дзяржавы адышлі землі на Балтыйскім узбярэжжы, фактычна абвешчана Расійскай імперыі (1721).

22 кастрычніка 1721 года ў Пецярбургу ў Троіцкім саборы Пятру I паднесены тытул «імператар», прынята лічыць, што ў гэты дзень Маскоўскае «царства» афіцыйна ператварыліся ў Расійскую «імперыю» і пачаўся адлік новага, імперскага перыяду ў гісторыі дзяржавы.[19][4]

Дзяржаўны і палітычны лад

[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўна-палітычны лад Маскоўскай дзяржавы аформіўся да сярэдзіны XVI ст. Гэты была феадальная манархія з станавым прадстаўніцтвам. Вярхоўная заканадаўчая, судовая і выканаўчая ўлада належала цару; дарадчы, судовы і выканаўчы орган — баярская дума.

У сярэдзіне XVI—XVII стагоддзяў склікаліся станава-прадстаўнічыя Земскія саборы. Да 1550-х гадоў узніклі цэнтральныя органы дзяржаўнага кіравання — прыказы, у паветах (руск.: уезд) намеснікаў замянялі станавыя органы кіравання — губныя і земскія ізбы.

Фіксацыя прававы норм Маскоўкай дзяржавы адбылася ў Судзебніках 1497 і 1550 гадоў, Саборным улажэнні (1649).

Адукацыя і культура

[правіць | правіць зыходнік]

Першыя сярэднія школы адкрыліся ў XVII ст. у Маскве, у 1687 годзе заснавана першая вышэйшая навучальная установа — Славяна-грэка-лацінскай акадэміі.

Кнігадрук узнік у сярэдзіне XVI ст. у Маскве, 1-ю датаваную кнігу («Апостал») у 1564 годзе выдалі выхадцы з Вялікага княства Літоўскага І. Фёдараў і П. Мсціславец. Шырокае распаўсюджанне мелі хронікі («Ліцавы летапісны звод», Уваскрасенскі летапіс, Ніканаўскі летапіс і інш.), ствараліся гістарычныя аповесці («Задоншчына», «Сказанне пра Мамаева пабоішча», творы А. Паліцына, І. Цімафеева і інш.), пашыраліся перакладныя творы («Александрыя», «Траянскае сказанне» і інш.). Сярод публіцыстаў XVI—XVII стагоддзяў вылучаюцца Ф. Карпаў, І. Перасветаў, Ермалай-Еразм, Авакум.

Большасць насельніцтва складала сялянства. Да сярэдзіны XVII ст. завяршыўся працэс прававога афармлення прыгону. Буйнымі рамеснымі прадпрыемствамі былі Гарматны (з канца XV ст.) і Манетны (заснаваны ў 1534) двары ў Маскве. У канцы XVI ст. узніклі першыя мануфактуры (паперні), у XVII ст. працавалі Хамоўны (палатняны) двор у Маскве, жалезаапрацоўчыя заводы ў Кашыры і Туле, шкляны і парахавы заводы ў Маскве і іншыя.

Інтэнсіўна развівалася мураваная фартыфікацыя. У XVI ст. завяршылася ўзвядзенне крамлёў у Ніжнім Ноўгарадзе, Туле, Каломне, Зарайску, Смаленску, Серпухаве, пазней і ў іншых гарадах. Абарончае значэнне мелі Кірыла-Белазерскі, Салавецкі і іншыя манастыры.

  1. Современная реконструкция — по Белавенец П. И. Флаг Царя Московского, хранившийся в кафедральном соборе города Архангельска с 1693 года // Бюллетень Управления геральдики Государственной архивной службы Российской Федерации, октябрь 1993. — Вып. № 1. — С. 3.
  2. Hieronim Grala Rzeczpospolita wobec pretensji Moskwy/Rosji do ziem ruskich. In: O ziemię naszą, nie waszą. Ideowe aspekty procesów narodotwórczych w Europie Środkowej i Wschodniej. Pod red. Ł. Adamskiego. Warszawa 2017, pp. 19-58..
  3. Костомаров 2004, С. 340..
  4. а б Хорошкевич А. Л. 1993, C. 40..
  5. Российский и русский Архівавана 2 лістапада 2012. // Справочно-информационный портал Грамота.ру − русский язык для всех (www.gramota.ru) (Праверана 15 студзеня 2014)
  6. Зимин А. А., Хорошкевич А. Л. Россия времени Ивана Грозного. Архівавана 10 студзеня 2012. — М.: Наука, 1982.
  7. Перевезенцев, С. В. Смысл русской истории. — М.: «Вече», 2004.
  8. Нацыянальны атлас Беларусі. — Мн., 2002. — 292 с.
  9. ЭнцВКЛ 2005, с. 519-521.
  10. Хрестоматия по древней русской литературе / Сост. Н. К. Гудзий — М.: Просвещение, 1973. — С. 296.
  11. Именной царский указ «О титулах царском и государевой печати», 1667. — цит. по Талина Г. В. Предисловие // Царская власть в XVII веке: титулование и положение // образовательный интернет-портал «Слово» (www.portal-slovo.ru) (Праверана 3 снежня 2013)
  12. Хорошкевич А. Л. 1993, Большой государственный герб Российской империи. Венцы и короны, скипетры и державы: «Смена внешних форм правления — сначала великое княжение, с 1547 года царство, с 1722 года империя — требовала и смены знаков власти, создания новых, переосмысления старых»..
  13. Культурология: Учебное пособие / Сост. и отв. ред. А. А. Радугин. — М.: Центр, 2001. — 304 с. — ISBN 5-88860-046-6 — Гл. 2. — § 1.: «С 1547 года, с венчания Ивана IV на царство, Русь стала называться Россией. Официальное название страны — Российское государство, Россия».
  14. Перевезенцев С., д.и.н. Первый царь // Сайт Всеукраинского общественного объединения «Единое Отечество» (www.otechestvo.org.ua), 31.1.07. Архівавана 7 мая 2007.: «16 января 1547 года великий князь Иван IV Васильевич принял царский титул, а Московское великое княжество превратилось в Российское царство».
  15. Флоря Б. Н. Русское государство и его западные соседи (1655-1661 гг.). — М: Индрик, 2010. — С. 10. — ISBN 978-5-91674-082-0.
  16. Пашуто В. Т., Флоря Б. Н., Хорошкевич А. Л. 1982.
  17. ЭнцВКЛ 2005, с. 520.
  18. ЭнцВКЛ 2005, с. 521.
  19. Агеева О. Г. Титул императора Петра I и понятие «империя» в России в первой четверти XVIII в. // Межславянские взаимоотношения и связи. — М., 1999. — С. 5.