Рах’я
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Рах’я
| ||||||||||||||||||
Рах’я (руск.: Ра́хья) — пасёлак гарадскога тыпу ва Усевалажскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі. Цэнтр Рах’інскага гарадскога паселішча. У кастрычніку 1923 года пасёлак Тарфянае быў перайменаваны ў гонар фінскага рэвалюцыянера І. А. Рах’я. Пасёлак размешчаны ва ўсходняй частцы раёна на аўтадарозе 41К-064 «Дарога жыцця» (Санкт-Пецярбург — Мор’е), у нізіне паміж Углоўскім і Ірынаўскім ўзвышшамі на сухадоле тарфянога масіву. За 18 км ад г. Усевалажск. Чыгуначная платформа на лініі Санкт-Пецярбург — Ладажскае Возера.