Наша думка
«Наша думка» | |
---|---|
| |
Арыгінальная назва |
Наша думка |
Тып | газета |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Максім Іванавіч Гарэцкі |
Заснавана | 24 снежня 1920 |
Спыненне публікацый | ліпень 1921 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
На́ша ду́мка — штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета прагрэсіўнага кірунку. Выходзіла на беларускай мове ў Вільні (24 лютага 1920 — 8 ліпеня 1921). Рэдактар-выдавец Максім Гарэцкі. Выйшла 27 нумароў. Забаронена польскімі ўладамі.
Асноўную ўвагу аддавала палітычнаму і эканамічнаму становішчу Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы, распаўсюджанню ідэй вызваленчага руху. Выкрывала палітыку буржуазна-памешчыцкіх колаў, разглядала зямельнае пытанне, змагалася за беларускую культуру і асвету, пісала пра палітычнае становішча БССР. На старонках газеты змешчаныя творы Максіма Гарэцкага (пад псеўданімам А. Мсціслаўскі, Дзед Кузьма і інш.), Антона Луцкевіча, Макара Краўцова, Леапольда Родзевіча, Ігната Канчэўскага, Юркі Лістапада, Ігната Дварачаніна, Станіслава Шыманоўскага, Казіміра Сваяка, Уладзіміра Жылкі, П. Прадухі, В. Сталяронка, Кандрата Лейкі, П. Простага, Сымона Рака-Міхайлоўскага, Міхася Чарота, творы з фальклорных збораў Аляксандра Сержпутоўскага, народныя песні з Сакольшчыны. Друкавала выступленні па пытаннях развіцця тэатра, выяўленчага мастацтва, літаратуры, гісторыі беларускай культуры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арсень Ліс «Наша Думка» / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 314
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Наша думка» (1920—1921) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (літ.: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius