Мінаміторы
Мінаміторы | |
---|---|
яп. 南鳥島 | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1,51 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
24°17′18″ пн. ш. 153°58′52″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мінаміторы (яп.: 南鳥島, "востраў паўднёвых птушак") або Маркус (англ.: Marcus) — каралавы атол на захадзе Ціхага акіяна. Умоўна ўключаецца ў групу астравоў Нампо. Уваходзіць у склад Японіі. Агульная плошча - 1,51 км².
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атол Мінаміторы знаходзіцца ў 1864 км на паўднёвы ўсход ад Токіа, у 1023 км на паўночны ўсход ад Паўночных Марыянскіх астравоў, у 9935 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Складаецца з вострава і кола каралавага рыфа. Даўжыня берагавой лініі вострава - каля 5,5 км.
Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя тэмпература верасня +28,3 °C. Сярэдняя тэмпература лютага +21,6 °C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў - 130,2 мм. Найбольш сухая пара году цягнецца з лютага да сакавіка.
Карысныя выкапні
[правіць | правіць зыходнік]У 2011 г. японскія вучоныя знайшлі пад каралавым фундаментам атола на глыбіні каля 6000 м дастаткова вялікія запасы рэдказямельных элементаў, якія перавышаюць звычайную для такіх радовішчаў канцэнтрацыю[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Атол быў адкрыты ў 1694 г. іспанскімі мараплаўцамі. У 1864 г. паўторна адкрыты амерыканскім караблём пад гавайскім сцягам і названы Маркус. У 1886 г. на востраве высадзілася група японскіх каланістаў. 24 ліпеня 1898 г. Японія афіцыйна абвясціла пра далучэнне атола пад назвай Мінаміторы да сваіх валоданняў. У першай чвэрці XX ст. ЗША спрабавалі аспрэчыць права Японіі на аддалены кавалак сушы, але не здолелі дасягнуць поспеху з-за прысутнасці на ім японскіх каланістаў, якія займаліся земляробствам і рыбалоўствам.
У 1933 г. мірнае насельніцтва Мінаміторы было эвакуявана. У 1935 г. японскія ваенна-марскія сілы пабудавалі на ім метэаралагічную станцыю і аэрадром. У гады II Сусветнай вайны тут знаходзіўся ваенны гарнізон з 742 салдат. У 1942 г. і 1943 г. атол падвяргаўся бамбардыроўкам з боку ЗША. У 1945 г. ён быў захоплены амерыканцамі. Вернуты пад кантроль Японіі толькі ў 1968 г.
У 1964 - 1993 гг. на Мінаміторы была размешчана амерыканская навігацыйная станцыя. У 1994 - 2009 гг. — японская навігацыйная станцыя. У наш час дзейнічаюць метэаралагічная і радыёлакацыйная станцыя. Сталага насельніцтва няма.
Зноскі
- ↑ Japan Discovers Rare Earths Deposits at Minami Tori Shima Island 20 Times More Concentrated than China’s(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2013. Праверана 27 кастрычніка 2013.