Манас
Выгляд
«Манас» — кіргізскі гераічны эпас. Складаецца з 3 сюжэтных частак: «Манас», «Семетэй», «Сейтэк». Уключае фальклорныя творы пра жыццё і подзвігі абаронцаў кіргізскай зямлі ад чужаземных захопнікаў — волата і хана Манаса і яго пераемнікаў сына Семетэыя і ўнука Сейтэка. Ствараўся і выконваўся песнярамі-казачнікамі (манасчы). Вядома 18 варыянтаў (асобныя з іх маюць больш за паўмільёна вершаваных радкоў). Упершыню запісаны ў 1-й палове XIX ст. Вызначаецца багатай вобразнасцю, казачна-міфалагічнымі элементамі, гіпербалізацыяй.
Крыніца
[правіць | правіць зыходнік]- Манас. — М., 1960.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кыдырбаева, Р. З. Генезис эпоса «Манас». — Фрунзе, 1980.
- «Манас» — героический эпос киргизского народа. — Фрунзе, 1968.