Каўнас
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ка́ўнас[3] (літ.: Kaunas, традыцыйная беларуская назва — Ко́ўна) — другі паводле велічыні і значэння горад Літвы, адміністрацыйны цэнтр Каўнаскага павета і Каўнаскага раёна.
Размешчаны ля ўпадзення ракі Віліі (Нярыс, літ.: Neris) у Нёман (Нямунас, літ.: Nemunas). Плошча — 157 км².
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назву Каўнас (літ.: Kaunas) узводзяць да балтыйскага кораня, які азначае нізкае, гразкае, багністае месца.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае згадванне ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1361 года. Магдэбургскае права падаравана вялікім князем літоўскім Вітаўтам у 1408 годзе.
З 1842 года — цэнтр Ковенскай губерні.
У 1920—1940 гадах — «часовая сталіца» Літоўскай Рэспублікі.
Герб
[правіць | правіць зыходнік]На гарадскіх гербавых пячатках з XV стагоддзя адлюстроўваўся тур, з канца XV стагоддзя яго дапоўніў крыж. З 1843 года герб Ковенскай губерні, якім карыстаўся і губернскі горад Коўна, адлюстроўваў усталяваны на ратушнай плошчы помнік у памяць вайны 1812 года.
2 мая 1935 года гарадская рада Каўнаса зацвердзіла герб з выявай на пурпурным фоне белага тура з залатымі капытамі, рагамі і крыжам паміж рагамі. З 1969 года выкарыстоўваўся герб з выявай на чырвоным фоне белага зубра. Дэкрэтам прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі 30 чэрвеня 1993 года зацверджаны герб, які паўтарае гістарычны герб: на чырвоным шчыце белы тур з залатым крыжам паміж рагамі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Этнічны склад
[правіць | правіць зыходнік]У адрозненне ад Вільнюса і Клайпеды, Каўнас — адзін з самых монаэтнічных гарадоў Літвы. Літоўцы складаюць амаль 93 % яго насельніцтва, найбуйнейшай этнічнай меншасцю з’яўляюцца рускія, украінцы і беларусы (каля 6 %). Большасць жыхароў сярэдняга і старэйшага пакаленняў валодае рускай мовай.
Этнічны склад насельніцтва Каўнаса паводле перапісу 2001 года:
Да Халакосту найбуйнейшымі меншасцямі ў горадзе з’яўляліся палякі і яўрэі, на якіх у суме прыходзілася да 4/5 насельніцтва дарэвалюцыйнага Каўнаса.
Этнічны склад насельніцтва Каўнаса паводле перапісу 1939 года:
- Літоўцы 60 %
- Яўрэі 25 %
- Палякі 10 %
- «Усходнія славяне» 5 %
Этнічны склад насельніцтва Коўна паводле перапісу 1919 года:
(Частка моцна паланізаванай літоўскай эліты працягвала ўлічвацца як палякі ў царскай Расіі.)
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]- ФК Каўна Жальгірыс — футбольны клуб.
- ФК Стумбрас — футбольны клуб.
- НФА стадыён па футболу.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Памылка Lua: not enough memory.
- Наталля Вішнеўская (1907—1989) — беларуская паэтэса.
- Дамінік Касакоўскі (1711—1743) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
- Кястуціс Кевалас (нар. 1972) — архібіскуп Каўнаскай архідыяцэзіі.
- Дамінікас Дамаркас (нар. 1992) — літоўскі баскетбаліст.
- Ірына Аляксандраўна Новікава (нар. 1956) — беларускі ўрач алерголаг-імунолаг. Доктар медыцынскіх навук (2002), дацэнт (2003), прафесар (2008).
- Вітаўтас Пяткявічус (1930—2008) — літоўскі пісьменнік, палітычны і грамадскі дзеяч.
- Бен Шан — амерыканскі мастак.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в http://www.kaunas.lt/apie-kauna/statistika/
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н http://www.kaunas.lt/apie-kauna/miesto-partneriai/
- ↑ http://www.bialystok.pl/pl/dla_mieszkancow/wschodzacy_bialystok/wspolpraca-zagraniczna.html
- ↑ https://www.brno.cz/w/kaunas-litva
- ↑ а б http://www.kaunas.lt/apie-kauna/miesto-partneriai/ Праверана 30 сакавіка 2019.
- ↑ http://www.kutaisi.gov.ge/kutaisi/4
- ↑ https://www.lutskrada.gov.ua/en/pages/pobratymy-lutska
- ↑ http://www.linkoping.se/Om-kommunen/Utveckling-och-samverkan/Internationellt-samarbete/Vanorter/
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме [[Commons:Category:Памылка Lua: not enough memory.|Каўнас]]
- Муніцыпалітэт г. Каўнаса, афіцыйная старонка Архівавана 17 снежня 2008. (англ.)
- Каунас (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Горад гераічных буржуа Архівавана 11 студзеня 2009.
Памылка Lua: not enough memory. Памылка Lua: not enough memory. Памылка Lua: not enough memory. Памылка Lua: not enough memory.