Перайсці да зместу

Касцянкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касцянкі

Касцянка звычайная (Lithobius forficatus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lithobiomorpha

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  553110
NCBI  41362
EOL  577
FW  290416

Касцянкі (Lithobiomorpha) — атрад губаногіх мнаганожак.

Даўжыня да 50 мм. Знешне падобныя да скалапендравых. Цела пляскатае, зверху рыжаватае або карычневае. Тулава сегментаванае, укрытае цвёрдым хіцінавым покрывам (адсюль назва). Ног 15 пар.

Кормяцца дробнымі насякомымі. Здабычу забіваюць ядам залоз, што знаходзяцца ў нагасківіцах.

Раздзельнаполыя, адкладваюць адзінкавыя яйцы.

Арэал і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Вядома каля 800 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя пустынь. Жывуць пад камянямі, карой пнёў, у парахні, у вілыготных мясцінах. На Беларусі найчасцей трапляецца касцянка звычайная, або мнаганожка-каменялаз (Lithobius forficatus).