Дзіда
Выгляд
(Пасля перасылкі з Кап’ё)
Дзіда або кап’ё — колючая, кідальная або колюча-сякучая халодная зброя. Даўжыня дзіды складала ад 3 да 4 метраў. Дзіды падзяляліся на кідальныя і цяжкія, апошнія прызначаліся для блізкага бою. У рымскай арміі коп’і выкарыстоўвалі цяжкія конныя легіёны, якія з’явіліся толькі ў V ст. і капіравалі «варвараў», напрыклад «германская кавалерыя». Таксама дзіды выкарыстоўваліся фалангамі (дзіданосцамі).
Звычайная дзіда складаецца з драўлянага тронка і металічнага наканечніка, яго формы былі вельмі разнастайнымі (але не больш за 50 см даўжыні).
Наканечнікі старажытных дзід знаходзяць падчас археалагічных раскопках помнікаў старажытнасці.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзі́да // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 112. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Кап'ё // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 23. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Дзі́да; Кап’ё // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Галоўная рэдакцыя Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1978. — Т. 2: Г — К / [рэдактар А. Я. Баханькоў]. — С. 173, 629. — 765 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзіда