Дзень Зямлі
Выгляд
Дзень Зямлі | |
---|---|
Сімвалам дня з'яўляецца зялёная грэчаская літара Θ на белым фоне | |
Тып | Экалагічны |
Мэта | Звярнуць увагу чалавецтва на ломкасць экасістэмы Землі, і абудзіць іх быць больш уважлівымі да яе. |
Устаноўлены | у 1971 годзе |
Ініцыятары | Гейлард Нельсан, Генеральная Асамблея ААН. |
Дата | 22 красавіка |
Дзень Зямлі (англ.: Earth Day) — назва, якая выкарыстоўваецца ў дачыненні да розных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ўвесну і закліканы заахвоціць людзей быць больш уважлівымі да далікатнага навакольнага асяроддзя на планеце Зямля. Дзень Зямлі — гэта грамадзянская ініцыятыва, яна адкрыта для далучэння любых людзей, груп і арганізацый. Існуюць два асноўныя перыяды правядзення Дзён Зямлі: у сакавіку (блізка ад вясновага раўнадзенства) і 22 красавіка. Акрамя таго, у наш час шматлікія шэраговыя ўдзельнікі і ініцыятыўныя групы плануюць і праводзяць шэраг мерапрыемстваў да Дня Зямлі блізка ад моманту летняга сонцастаяння, каб максімальна выкарыстоўваць цёплае надвор'е і свабодны час людзей.
Хай будуць толькі мірныя і радасныя Дні Зямлі для нашага цудоўнага касмічнага карабля — планеты Зямля, якая ляціць і верціцца пасярод халоднага космасу са сваім такім далікатным грузам жыцця…
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзень Зямлі
- Earth Day Network — арганізацыя «Сетка „Дзень Зямлі“» (англ.)
- Макет насценгазеты «Дзень Землі»