Гілі-Матанг
Выгляд
Гілі-Матанг | |
---|---|
індан. Gili Motang | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 30 км² |
Найвышэйшы пункт | 441 м |
Размяшчэнне | |
8°48′36″ пд. ш. 119°47′14″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Малыя Зондскія астравы |
Акваторыя | мора Флорэс |
Краіна | |
Гілі-Матанг (індан.: Gili Motang) — востраў у групе Малых Зондскіх астравоў у Інданезіі. Плошча - каля 30 км². Незаселены.
Гілі-Матанг знаходзіцца ў 2,2 км на паўднёвы захад ад суседняга буйнога вострава Флорэс, 6 км на паўднёвы ўсход ад вострава Рынча. Даўжыня і найбольшая шырыня вострава Гілі-Матанг - каля 4 км. Мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшы пункт - гара Матанг, якая дасягае 441 м над узроўнем мора.
Гілі-Матанг уваходзіць у склад інданезійскага нацыянальнага парка Камода. Флора характэрная для саванны. Востраў насяляюць каля 100 камодскіх варанаў.