Перайсці да зместу

Графіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Графіт
Формула C (вуглярод)
Сінгонія Гексаганальная (планаксіянальная)
Колер Шэры, чорны сталёвы
Колер рысы Чорная
Бляск Металападобны
Празрыстасць Непразрысты
Цвёрдасць 1—2
Спайнасць Дасканалая па {0001}
Шчыльнасць 2,09—2,23 г/см³

Графі́тмінерал, які належыць да самародных элементаў. Найбольш пашыраная і ўстойлівая ў зямной кары мадыфікацыя вугляроду.

Графіту характэрна слаістая структура, афарбоўка цёмна-шэрая да чорнай, металічны бляск. Цвёрдасць 1—2, шчыльнасць 2,2 г/см³. Тэмпература плаўлення 3800—3600 °C. Тлусты навобмацак. Вогнетрывалы, электраправодны, хімічна ўстойлівы. Акісляецца толькі пры вялікіх тэмпературах. Валодае невялікім каэфіцыентам трэння. Пад уздзеяннем нейтроннага выпраменьвання павялічваецца цвёрдасць, электрычнае супраціўленне, модуль пругкасці графіту, а яго цеплаправоднасць змяншаецца.

Карысны выкапень. Трапляецца ў магматычных і метамарфічных пародах. Графіт атрымліваюць таксама штучным шляхам — награваннем антрацыту без доступу паветра.

Радовішчы графіту маюць Расія, Украіна, ЗША і інш. На Беларусі вядомы рудапраяўленні графіту ў крышталічным падмурку.

Графіт выкарыстоўваецца ў ліцейнай справе, ядзернай тэхніцы, пры вытворчасці электродаў, алоўкаў, шчолачных акумулятараў, элементаў сілкавання. Штучны графіт выкарыстоўваецца ў якасці пакрыцця соплаў ракетных рухавікоў і камер спальвання, асобных дэталей ракет.

  • Физическая энциклопедия. Т. 2. Добротность — Магнитооптика / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — Т. 2. — С. 138. — 702 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-061-4. (руск.)