Перайсці да зместу

Выстаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вы́стаўка (выста́ва — паланізм[1][2]) — публічная дэманстрацыя дасягненняў у вобласці эканомікі, навукі, тэхнікі, культуры, мастацтва і іншых абласцях грамадскага жыцця. Паняцце можа пазначаць як само мерапрыемства, так і месца правядзення гэтага мерапрыемства.

Адрозніваюць выстаўкі: мясцовыя, нацыянальныя, міжнародныя і сусветныя, а таксама ўсеагульныя, якія ахопліваюць усе галіны чалавечай дзейнасці (напрыклад, Выстаўка дасягненняў народнай гаспадаркі СССР ВДНГ, Беларускі павільён (ВДНГ)) і спецыялізаваныя, прысвечаныя толькі адной вобласці дзейнасці чалавека. Да апошніх адносяцца мастацкія, прамысловыя і сельскагаспадарчыя. Таксама адрозніваюць выстаўкі перыядычныя (часовыя) і пастаянныя.

Зноскі