Аўгуст (тытул)
Выгляд
А́ўгуст (лац.: augustus — свяшчэнны, вялікі) — тытул рымскіх імператараў. Для імператрыц ужываўся тытул «аўгу́ста».
Упершыню тэрмін «аўгуст» быў выкарыстаны ў якасці ганаровай часткі кагномена імператара Цэзара Аўгуста. Затым фармальны тытул аўгустаў насілі наступныя рымскія імператары аж да імператара Дыяклетыяна. Пры Дыяклетыяне тытул «аўгуст» стаў больш фармальным, пазначаючы аднаасобнага кіраўніка імперыі, у руках якога была сканцэнтравана ўся паўната ўлады, у адрозненне ад цэзараў — малодшых суправіцелей з абмежаванымі паўнамоцтвамі.