Перайсці да зместу

Археацыяты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
 Археацыяты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Archaeocyatha Vologdin, 1937

Сінонімы
  • Cyathospongia Okulitch, 1935
  • Pleospongia Okulitch, 1935
Падкласы
Геахраналогія

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
FW  189980

Археацыя́ты (Archaeocyatha) — клас вымерлых прымітыўных беспазваночных жывёл.

Вядома больш за 1 тыс. відаў. Жылі ва ўсіх морах ранняга кембрыю на глыбіні да 100 м. Даўжыня 1—10 см (рэдка 40—150 см), дыяметр 1—10 см (рэдка 40—80 см). Вапнавы порысты шкілет меў форму кубка або рота (стар.-грэч.: κύαθος — «кубак», адсюль назва).

Адзіночныя, радзей каланіяльныя формы. Вялі прымацаваны спосаб жыцця, зрэдку стваралі першыя старажытныя рыфы.

Рэшткі археацыятаў з’яўляюцца вызначальнымі выкапнямі для кембрыйскіх адкладаў.