Перайсці да зместу

Аральны секс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Феляцыя. Карціна Эдуара Анры Аўрыля.
Феляцыя
Кунілінгус

Ара́льны секс (ад лац.: os, oris — рот) — палавы акт, у якім сексуальнае ўзбуджэнне і задавальненне дасягаюцца ласкамі палавых органаў партнёра ротам або языком. У якасці адмысловага віду аральнага сексу можна разглядаць анілінгус.

Галоўнымі атрыбутамі аральнага сексу з'яўляюцца: мінет і кунілінгус

Гігіенічныя і медыцынскія аспекты аральнага сексу

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку практыкі аральнага сексу магчымая перадача інфекцыйных захворванняў, выкліканых бактэрыямі, вірусамі і грыбкамі.

Да захворванняў, якія могуць перадавацца пасродкам аральнага сексу, адносяць, у прыватнасці:

  • Сіфіліс
  • Гепатыт A, B
  • Герпес
  • СНІД (нягледзячы на даволі нізкую верагоднасць, магчымасць перадачы ВІЧ існуе ў выпадку, калі ў роце аднаго з партнёраў маюцца ранкі).

У выпадку незахавання гігіены ротавай поласці магчыма раздражненне слізістых абалонак палавых органаў часціцамі ежы, алкаголем, цыгарэтным нагарам і інш.

Для прадухілення захворванняў рэкамендуюць выкарыстаць прэзерватыў (для мужчын) і латэксныя плёнкі (для жанчын).

Аральны секс і рэлігія

[правіць | правіць зыходнік]

Са старажытных часоў амаль усе народы так або інакш асуджалі аральны секс і іншыя спосабы сексуальнай актыўнасці, якія не датычаць працягу роду. Гэта знайшло адлюстраванне ў большасці рэлігій свету.

  • Іслам не забараняе аральную стымуляцыю палавых органаў, але і не рэкамендуе яе. Эякуляцыя ў рот, тым не менш, лічыцца непажаданай.
  • Іудаізм дазваляе аральную стымуляцыю палавых органаў у выпадку праблем з эрэкцыяй, але не ў якасці замены каітуса.
  • Большасць традыцыйных канфесій хрысціянства забараняе аральны секс. Аднак у Бібліі прамой забароны няма. Таму ў цяперашні час існуюць некаторыя канфесіі, якія не забараняюць аральную стымуляцыю палавых органаў.
  • У будызме строга забароненае не вагінальныя палавыя зносіны.

Аральны секс і заканадаўства

[правіць | правіць зыходнік]

Заканадаўствы большасці краін свету не рэгламентуюць практыку аральнага сексу.

Тым не менш, у некаторых дзяржавах існуюць заканадаўчыя, гістарычныя або рэлігійныя забароны на некаторыя формы палавых зносін.

  • У Сінгапуры аральны секс забаронены і караецца дзесяццю гадамі пазбаўлення волі або штрафам у памеры да 10 000 еўра.
  • Законы Інданезіі забараняюць аральны секс, але на практыцы парушэння пераследваюцца рэдка.
  • У некаторых штатах ЗША да 2003 года аральны секс быў забаронены. Закон на практыцы ўжываўся толькі для павелічэння меры віны абвінавачванага ў выпадку наяўнасці больш цяжкіх сексуальных злачынстваў.