Алена Мікалаеўна Купчына
Алена Купчына | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валерый Варанецкі | ||||||
Пераемнік | Андрэй Дапкюнас | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Хайноўскі | ||||||
Пераемнік | Андрэй Дапкюнас | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валерый Варанецкі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Панамароў | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Алег Краўчанка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Еўдачэнка | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Хайноўскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | першы беларускі пасол у краіне | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Хайноўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 жніўня 1965 (59 гадоў) |
||||||
Нацыянальнасць | беларуска | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алена Мікалаеўна Купчына́ (нар. 14 жніўня 1965, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з адзнакай (1987), пасля заканчэння аспірантуры ў Інстытуце філасофіі і права НАНБ, атрымала ступень доктара юрыдычных навук (1991). У 1990—1992 гадах навуковы супрацоўнік у Інстытуце філасофіі і права НАНБ.
Ведае англійскую, рускую і французскую мовы.
У 1992 годзе паступіла на дыпламатычную службу Беларусі другім сакратаром Аддзела міжнародных дагавораў, неўзабаве паднялася па пасадзе да намесніка начальніка дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў.
У 1995—1998 гадах працавала як Саветнік, пазней — намеснік Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацый у Жэневе, дзе адыграла важную ролю ў аб’яднанні намаганняў краін дзеля работы па пытаннях раззбраення, кіравання міграцыяй і правоў чалавека.
У 2006—2012 гадах займала пасаду Пасла Беларусі ў Венгрыі[1]. 14 жніўня 2008 года стала першым беларускім Паслом у Рэспубліцы Славенія (па сумяшчальніцтве)[2].
Пры садзейнічанні А. Купчыной быў выдадзены першы венгерска-беларускі слоўнік[3].
У 2012—2016 гадах — намеснік Міністра замежных спраў Беларусі. Як намеснік Міністра замежных спраў, адказная за ўзаемадзеянне з краінамі Еўропы, Пасол Купчына ўнесла ўклад у развіццё адносін паміж Беларуссю і еўрапейскімі дзяржавамі і арганізацыямі, у т.л. АБСЕ.
15 снежня 2016 года прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы, і Рэспубліках Харватыя і Славенія па сумяшчальніцтве, Прадстаўніком Беларусі пры АБСЕ і міжнародных арганізацыях у Вене. 25 лютага 2020 года указам А. Лукашэнкі вызвалена ад пасады пасла; працягнула працу ў Вене ў якасці каардынатара дзейнасці АБСЕ па барацьбе з транснацыянальнымі пагрозамі — дырэктара дэпартамента па барацьбе з транснацыянальнымі выклікамі і пагрозамі сакратарыята АБСЕ[4].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пасол Купчына прадстаўляла Беларусь на міжнародных канферэнцыях у рамках ААН і АБСЕ, выступала як дакладчык па тэме еўрапейскай і еўраатлантычнай бяспекі і супрацоўніцтва.
Тэматычная кампетэнцыя А. Купчыной, атрыманая праз персанальны ўдзел у шматлікіх шматбаковых універсальных і спецыялізаваных форумах, у тым ліку, Генеральнай асамблеі ААН, ЭКАСАС, ПРААН, ЮНІСЭФ, ЮНФПА, КПЖ, КПЧ, УВКБ, МАМ і іншых арганізацый, вар’іруецца ад праблем, якія звязаны з правамі чалавека, пашырэннем правоў і магчымасцей жанчын, барацьбой з гандлем людзьмі, міграцыяй, абаронай правоў дзяцей і бежанцаў, да праблематыкі ўстойлівага развіцця, абароны навакольнага асяроддзя, інфармацыйнага грамадства і зніжэння рызыкі стыхійных бедстваў.
У 2017 была выбрана старшынёй 17-й сесіі Генеральнай канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА)[5].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 16 мая 2006 г. № 322 «О назначении Е. Н. Купчиной Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Венгерской Республике» Архівавана 3 красавіка 2018. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 14 августа 2008 г. № 422 «О назначении Е. Н. Купчиной Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Словении по совместительству» (руск.)
- ↑ Выйшаў першы венгерска-беларускі слоўнік // «Наша Ніва», 16.10.2007.
- ↑ Купчина освобождена от должности посла Беларуси в Австрии (руск.)(недаступная спасылка). Интерфакс-Запад (25 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2020. Праверана 7 красавіка 2020.
- ↑ blr.belta.by
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 мая 2006 г. № 686 «Аб узнагароджаннi некаторых грамадзян Рэспублiкi Беларусь i замежных грамадзян Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь» Архівавана 18 лістапада 2011.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2016 года
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пасольства: Пасол Беларусі ў Венгрыі // Пасольства Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы (станам на 29 мая 2012 года)
- Старонка на праекце BelarusProfile
- Нарадзіліся 14 жніўня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Кандыдаты юрыдычных навук
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Асобы
- Паслы Беларусі ў Венгрыі
- Паслы Беларусі ў Славеніі
- Паслы Беларусі ў Аўстрыі
- Паслы Беларусі ў Харватыі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- Постаці АБСЕ