Ітэрбю
Выгляд
Ітэрбю
| ||||||||
Ітэрбю (шведск.: Ytterby) — населены пункт у камуне Ваксхальм на шведскім востраве Рэсарэ Стакгольмскага архіпелага. У 1787 годзе ў ваколіцах Ітэрбю быў знойдзены незвычайна цяжкі мінерал, які змяшчаў у сабе невядомыя навуцы хімічныя элементы. Чатыры са зноў знойдзеных элементаў былі пазней названы ў гонар паселішча — ітрый (Y), тэрбій (Tb), эрбій (Er), ітэрбій (Yb).