Асабістае імя
Асабістае імя — гэта імя, дадзенае чалавеку пры нараджэнні або хрышчэнні.
У большасці заходніх краін імя ідзе ўперадзе прозвішча. Тым не менш, у многіх краінах Усходу, такіх як Японія і Кітай, яно ідзе пасля прозвішча, а часам і ў Еўропе, напрыклад, ва ўсходне-славянскіх мовах, у тым ліку і на Беларусі.
Ад асабістага імя бацькі ўтвараецца імя па бацьку.
Пры афіцыйным афармленні да асабістага імя дадаецца імя па бацьку ці іншае сярэдняе імя (калі ёсць) і прозвішча.
Звычайна мужчынскія і жаночыя імёны адрозніваюцца, але многія з іх маюць 2 формы, напрыклад, Аляксандр/Аляксандра, Юлій/Юлія.
Некаторые бацькі вельмі стараюцца прыдумаць як мага арыгінальнейшае імя для свайго немаўляці, напрыклад, адна шведская пара хацела назваць сваю дачку Brfxxccxxmnpcccclllmmnprxvclmnckssqlbb11116.
Паходжанне імёнаў
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы імёны, якія паходзяць з самых розных моў:
- Грэчаскія імёны: Агнес, Алесандра, Галіна, Джэйсан, Маргарыта, Мікалай, Сцівен, Анжэла, Барбара, Джордж, Дораці, Дорыс, Дэбара, Меліса, Ніколь, Крыстафер, Хелен, Эндру
- Яўрэйскія імёны: Джоан, Джэйкаб, Джэсіка, Міхаіл, Марыя, Ханна, Іосіф, Джошуа, Давід, Дэніел, Захары, Кайла, Мацвей, Рут, Сара, Сьюзен
- Рускія імёны: Святлана
- Валійскія імёны: Джэніфер, Морган
- Ірландскія імёны: Браяна
- Егіпецкія імёны: Кацярына
- Лацінскія імёны: Аманда, Вірджынія, Марк, Осцін, Патрысія, Флорэнс, Эмілі, Аліна
- Французскія імёны: Брытані, Эймі
- Англійскія імёны: Брэндан, Кімберлі, Мэдзісан, Мілдрэд, Тайлер, Тэйлар, Хэйлі, Хізэр, Шырлі, Эдвард, Эшлі
- Германскія імёны: Джэфры, Роберт, Рычард, Уільям, Уолтэр, Фрэнсес, Фрэнк, Рагнгільда
- Шатландскія імёны: Дональд
- Італьянскія імёны: Дона
- Іспанскія імёны: Лінда
- Скандынаўскія імёны: Рональд
- Амерыканскія імёны: Саманта
- Арамейскія імёны: Томас
- і іншыя
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Імя ў цывільным праве // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2