Ян Бук
Ян Бук | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 жніўня 1922[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 красавіка 2019 (96 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Узнагароды |
Ян Бук (в.-луж.: Jan Buk, 2 жніўня 1922, Небельчыцы, Верхняя Лужыца, Германія — 1 красавіка 2019, Хросчыцы) — лужыцкі мастак.
Біяграфія
Нарадзіўся 2 жніўня 1922 года ў лужыцкай вёсцы Небельчыцы (Небельшуц). Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, працаваў мастаком-афарміцелем. Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне. У 1949—1950 гадах навучаўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў ва Уроцлаве і з 1950 па 1953 гады — у Вышэйшай школе выяўленчых мастацтваў у Дрэздэне. З 1953 года на працягу наступных сарака гадоў працаваў пазаштатным мастаком у Баўтцэне. Быў членам Таварыства лужыцкіх мастакоў і Саюза мастакоў ГДР. У 1956—1976 гадах выкладаў выяўленчае мастацтва ў Сербскай гімназіі ў Баўтцэне. У 1974 годзе ўдзельнічаў разам з лужыцкімі мастакамі Евай Воршай Ланзінай і Мерчынам Новак-Нехарньскім у VII з’ездзе Таварыства мастакоў ГДР у Карл-Маркс-Штаце. З 1980 года па 1989 год выкладаў у вячэрняй школе ў Баўтцэне.
У 1996 годзе вярнуўся ў родную вёску Небельчыцы, дзе памёр у 2019 годзе[3].
Творы
- Antlitz der Arbeiterklasse (1971), Nationalgalerie Berlin-Ost;
- Der Besuch, 1978, Nationalgalerie Berlin-Ost;
- Bautzen, 1981, Stadtmuseum Bautzen;
- Sitzende Sorbin in Festtracht, 1981, у прыватнай калекцыі;
- Tagebau mit Förderbrücke, 1986, Museum für Junge Kunst, Frankfurt.
Узнагароды
- Лаўрэат прэміі арганізацыі «Домавіна» (1970);
- Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1986);
- Медаль «Hans-Grundig» (1988);
- Прэмія па выяўленчаму мастацтву горада Баўтцэна (1994);
- Прэмія мастацкай выстаўкі ў Баўтцэне (1995);
- Ганаровы грамадзянін Баўтцэна (2007).
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #124002897 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #124002897 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Moler Jan Buk zemrěł
Спасылкі
- Jan Buck (Jan Buk) Архівавана 18 студзеня 2017.
- Бібліяграфія