Перайсці да зместу

Шалфей вешчуноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Шалфей вешчуноў
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salvia divinorum Epling & Játiva, 1962


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506025
NCBI  28513
EOL  483858
GRIN  t:400324
IPNI  456121
TPL  kew-182532
Каля паловы граму сальвіі 25х

Шалфей вешчуноў, або Шалфей наркатычны (Salvia divinorum) — від раслін з роду Шалфей, з лісця якога атрымліваюць псіхаактыўны галюцынаген дысацыятыўнай ўласцівасці сальвінарын-A. У субкультуры вядомы пад транслітарацыяй свайго лацінскага назову «сальвія дывінорум» або проста «сальвія».

Класіфікацыя

Таксанамія

Від Шалфей вешчуноў уваходзіць у род Шалфей (Salvia) падсямейства Nepetoideae сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).


  яшчэ 21 семейство (па Сістэме APG II)   яшчэ 110—130 родаў  
         
  парадак Ясноткакветныя     падсямейства Nepetoideae     вид Шалфей вешчуноў
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Ясноткавыя     род Шалфей    
             
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 7 падсямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 700 — 900 відаў
     

Спосабы ўжывання

Асноўным шляхам увядзення сальвінарына ў арганізм чалавека з’яўляецца ўсмоктванне праз слізістыя абалонкі.

Вылучаюць два асноўных шляхі ўвядзення:

  • Праз слізістую насаглоткі і бронхаў, праз удыханне дыму ад спальвання лісця. Дадзены спосаб некаторымі крыніцамі лічыцца найболей эфектыўным, хоць і прызнаецца, што ён не заўсёды зручны.
  • Праз слізістую роту, праз разжоўванне сухога або свежага лісця. Наогул, сальвінарыны пад дзеяннем страўнікавага соку раскладаюцца, таму праглынутае лісце або экстракт не акажуць ніякага эфекту.

Часта пры ўжыванні сальвінарынаў выкарыстоўваюць стандартызаваныя і нестандартызаваныя экстракты. Экстракты з’ўляюць сабою выцяжку з шалфея вешчуноў, якая мае большую канцэнтрацыю сальвінарынаў, чым уласна лісце. Экстракты адрозніваюцца па ступені канцэнтрацыі і адпаведна азначаюцца: х5 — экстракт 5-разовай канцэнтрацыі ў параўнанні з сыравінай, х10 — 10-разовай, і г.д.

Ужыванне экстрактаў мае як перавагі, так і недахопы. Экстракты зручнейшыя за лісце ў выкарыстанні, захоўванні і перавозцы, але пры іх ужыванні цяжэй кантраляваць дозу ўжытага рэчыва, і магчымае ўзнікненне неспадзяваных ускладненняў.

Існуе, таксама, хімічна чысты сальвінарын-А. Яго ўжыванне звязанае з цяжкасцю дакладнага дазавання, бо дзейсная доза для чалавека складае, у сярэднім, 1-2 мг. З іншага боку, гэта дазваляе дамагчыся неабходных псіхадэлічных эфектаў, кантралюючы дозу сальвінарына, які паступае ў арганізм.

Заканадаўчыя абмежаванні

У Беларусі, па стане на май 2009, распаўсюд Salvia divinorum не забараняўся[3]. У Аўстраліі, Бельгіі, Германіі, Даніі, Італіі, Іспаніі, Фінляндыі, Швецыі, Эстоніі, Японіі, з чэрвеня 2008 ЗША Сальвінарын А і Salvia divinorum занесеныя ў спіс падкантрольных рэчываў. У гэтых дзяржавах усталяваны адпаведныя меры кантролю за іх вытворчасцю і абаротам.[4][5]. У Расіі з красавіка 2009[6] забаронены свабодны распаўсюд Salvia divinorum і некаторых іншых раслінных прэпаратаў «з-за ўтрымання ў іх складзе атрутных рэчываў», хоць, па стане на чэрвень 2008, сальвія не ўваходзіла ў Спіс наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Республиканский перечень наркотических средств, психотропных веществ и их прекурсоров, подлежащих государственному контролю в Республике Беларусь / Приложение к постановлению Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 28.05.2003 № 26 (с учетом изменений, внесенных постановлениями Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 28.05.2007 № 52, рег. № 8/16575 от 04.06.2007; 19.02.2008 № 39, рег. № 8/18256 от 26.02.2008)
  4. SALVIA DIVINORUM AND SALVINORIN A June 2008 DEA/OD/ODE Архівавана 11 студзеня 2010. (англ.)
  5. Юрыдычны стан у свеце на дадзены момант (англ.)
  6. Пра забарону рэалізацыі прадукцыі з утрыманнем шалфея вешчуноў, гавайскай ружы і блакітнага лотаса Архівавана 12 чэрвеня 2010.. У прэсе: Г.Анішчанка забараніў зварот шэрагу курыльных сумесяў і араматызатараў з-за ўтрымання ў іх складзе атрутных рэчываў..